Кухня TV: Досвед Вялікабрытаніі на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання

2015 2015-05-04T23:24:00+0300 2015-05-04T15:44:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuhnia-sp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская дзяржава працягвае захоўваць і прыводзіць у выкананне пакаранне смерцю, застаючыся адзінай краінай на постсавецкай прасторы і ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. З моманту выканання апошняга смяротнага прысуду ў Велікабрытаніі мінула 50 гадоў.

“Мы дасягнулі той кропкі, у якой вяртанне смяротнага пакарання немагчымае, усяго дзесяць гадоў таму. Апошняе павешанне адбылося ў Вялікабрытаніі ў 1964 годзе. Вядома, мы помнім аб гэтай гадавіне, 50-годдзі апошняга пакарання,” – гаворыць госць праграмы “Кухня TV Дэвід Спаерз, намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі. У новым выпуску праваабарончага відэапраекта дыпламат дзеліцца досведам сваёй краіны ў пытанні адмены такога жорсткага віда пакарання як смяротная кара.

“Ёсць многа пытанняў, у якіх палітыкі маюць быць вядомымі, прыслухоўвацца да грамадскага меркавання. Але ёсць і іншыя выпадкі, у якіх палітыкі маюць ісці наперадзе, быць вядучымі, выносіць маральныя і этычныя суджэнні. І я ўпэўнены, што смяротнае пакаранне – адзін з такіх выпадкаў,” - падкрэслівае Дэвід Спаерз.

Прадстаўнікі дыпмісіі Вялікабрытаніі чарговы раз прадэманстравалі жаданне спрыяць беларускай краіне ў пазбаўленні такога антыгуманнага спосабу пакарання злачынцаў, як пакаранне смерцю, каб далучыцца да еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека. У 2011 годзе тагачасны амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас, з’яўляючыся актыўным праціўнікам смяротнай кары, выступіла з артыкулам “Путь длиной в тысячу лет: отмена смертной казни в Великобритании".

Іншыя выпускі праваабарончага відэапраекта “Кухня TV

Кухня TV: Досвед Вялікабрытаніі на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international