Міхась Янчук: З дапамогай ААН схіліць беларускі ўрад да саступак у галіне свабоды выказвання

2015 2015-04-15T10:50:41+0300 2015-04-15T10:50:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihas_ianchuk.jpg
Міхась Янчук (фота з сацсетак)

Міхась Янчук (фота з сацсетак)

У Жэневе 8-10 красавіка прайшлі слуханні ў ААН напярэдадні 2-га раўнду Універсальнага перыядычнага агляду (УПА), які маюць прайсці Беларусь і шэраг іншых краін. У складзе беларускай дэлегацыі быў сябра Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міхась Янчук, які выступаў з дакладам на тэму свабоды СМІ ў Беларусі.

Папярэднюю сесію ладзіла міжнародная няўрадавая арганізацыя UPR-Info з мэтай абмеркаваць сітуацыю з правамі чалавека ў дзяржавах, якія праз месяц будуць праходзіць працэдуру УПА. Удзел у форуме бралі пастаянныя прадстаўніцтвы дзяржаў-удзельніц ААН, нацыянальныя інстытуты па правах чалавека і арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Апроч дэлегацыі ад афіцыйнага Мінска, у Жэневу былі запрошаныя намеснік старшыні закрытага ўладамі ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня РПГА “БХК” Алег Гулак і сябра Праўлення ГА “БАЖ” Міхась Янчук.

У сакавіку МЗС Беларусі прадставіў афіцыйны даклад для праходжання працэдуры УПА. Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны некалькімі няўрадавымі дэмакратычнымі арганізацыямі, быў накіраваны ў офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН у верасні 2014 года. Вакол гэтых двух тэкстаў і вакол сітуацыі ў Беларусі ў цэлым і разгарэлася дыскусія ў Жэневе, – кажа Міхась Янчук.

– Прэзентацыя нашага альтэрнатыўнага даклада адразу выклікала незадаволенасць на тварах прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска, у той час як удзельнікі многіх нацыянальных дэлегацый вельмі падтрымлівалі нас. Справа ў тым, што абсалютна ўсе краіны дэкларуюць жаданне прыслухоўвацца да рэкамендацый па змене заканадаўства, якія прапануе ААН. Дэкларуе такую гатовасць і афіцыйны Мінск, хоць у рэальнасці справы вельмі разыходзяцца з рэальнасцю. Са 100 рэкамендацый з боку ААН Беларусь выканала менш за 10. Да таго ж, у апошні час адбыліся заканадаўчыя новаўвядзенні, якія прывялі да яшчэ большых абмежаванняў. У прыватнасці, гэта тычыцца прынятых у снежні паправак у закон “Аб СМІ”. Таксама займела шырокі распаўсюд практыка прыцягнення журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. І гэта толькі ў галіне свабоды выказвання, не кранаючы іншых сфераў, – кажа Міхась Янчук.

На думку М. Янчука, ААН можа стаць інструментам уплыву на афіцыйны Мінск, каб схіліць яго да пэўных саступак у многіх сферах грамадскага жыцця. У прыватнасці, у сферы свабоды выказвання.

– Беларуская ўлада зацікаўленая ў кантактах з ААН, і таму, спадзяюся, можа пагадзіцца змяніць уласныя пазіцыі па шэрагу пытанняў пад ціскам міжнароднай грамадскасці, – гаворыць М. Янчук.

Важным пунктам сесіі ў Жэневе стала абмеркаванне магчымасці працягу паўнамоцтваў спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні ААН мае прыняць у сярэдзіне мая бягучага года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international