У кампутары Ігара Барысава міліцыя шукала дадзеныя пра “Вясну”

2015 2015-04-03T10:34:21+0300 2015-04-03T10:34:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Галоўнаму рэдактару “НАШ Магілёў” Ігару Барысаву міліцыя вярнула першы кампутар. Астатнія вынятыя кампутары ўсё яшчэ знаходзяцца на экспертызе і, са словаў маёра міліцыі Уладзіміра Казакова, могуць быць вернуты цягам двух бліжэйшых тыдняў.

Дагэтуль супрацоўнікі міліцыі не вярнулі нататнік, а таксама мадэм, які забіраць увогуле не было ніякага сэнсу.

-          Я азнаёміўся з пастановай на правядзенне экспертызы. Цяпер усё стала на сваё месца, бо я пабачыў, што шукала міліцыя ў маім кампутары. Спіс словаў раставіў усе кропкі над “і”, і цяпер няма ніякага сумневу ў тым, што мая справа заказная і мае палітычны характар, - кажа Ігар Барысаў.

Галоўны рэдактар адзначае, што на кампутары шукалі датычнасць яго да напісання і размяшчэння на сайце артыкула пра дырэктара ААТ “Стужка”, паводле якога ён нібыта прайграў у казіно сваю кватэру, а таксама частку акцый прадпрыемства. Акрамя гэтых словаў міліцыя праводзіла праверку па словах “договор”, “проект”, “распіска”, “отчёт”, “заявка”, “грант”, “протокол”, “собраніе”, “паседжанне”, “справаздача”, “Вясна”, “Весна”.

-          Я двойчы адмовіўся ад дачы якіх бы то ні было тлумачэнняў, спаслаўшыся на сваё канстытуцыйнае права не даваць ніякія паказанні супраць сябе і сваіх родных. Я ў чарговы раз заяўляю, што не маю ніякага дачынення да напісання і размяшчэння гэтага артыкула, - кажа Барысаў.

Нагадаем, што 12 сакавіка на прыватную кватэру Ігара Барысава з’явіліся чацвёра супрацоўнікаў міліцыі з двума панятымі, якія прад’явілі санкцыю магілёўскага пракурора Вульвача на агляд кватэры. Нагодай для гэтага паслужыла заява дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з арт.188 ч.2 “Паклёп”, асобу, якая размясціла несапраўдную інфармацыю пра яго на сайце незалежнай газеты “НАШ Магілёў”. На дадзены момант праходзіць праверка. Ніякая справа на Барысава не заведзена.

У той жа самы дзень міліцыя ў тым жа самым складзе с тымі жа панятымі наведала магілёўскі офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна”, з якога таксама забралі на экспертызу тры кампутары.

Трэба адзначыць, што Ігар Барысаў з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і звязвае візіт міліцыянтаў не толькі са сваёй журналісцкай дзейнасцю, аднак і з палітычнай, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Варта дадаць, што экспертыза аднаго кампутара беларускім падаткаплацельшчыкам абыходзіцца ў больш чым у 5 мільёнаў рублёў. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international