Віцебск: грамадскае абмеркаванне прайшло, пытанні засталіся

2015 2015-03-15T14:19:28+0300 2015-03-15T14:19:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-biblijateka-sluhanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Горад Віцебск

Горад Віцебск

У Віцебску 13 сакавіка прайшло грамадскае абмеркаванне наконт вырубкі дрэваў каля абласной бібліятэкі імя Леніна. Імпрэза адбывалася побач з будынкам, на вуліцы, з удзелам каля 30 чалавек. Грамадскае абмеркаванне выклікала ў горадзе вялікі рэзананс і шмат пытанняў. Найперш так і засталося незразумелым, хто быў ініцыятарам. Каардынатар грамадскага аб'яднання "Экапраект" Галіна Пілавец то цвердзіла, што арганізоўвалі яе грамадскія актывісты, то спасылалася на гарвыканкам.

За ўдзельнікамі дыскусіі назіралі каля дзясятка супрацоўнаў міліцыі, у тым ліку Аляксандр Каліноўскі -- начальнік аддзела аховы правапарадку МУС Віцебскага аблвыканкаму. Увага з боку праваахоўных органаў звязана найрнш з тым, што жыхары Віцебску з вялікім абурэннем сустракаюць кожную ініцыятыву, якая тычыцца нішчэння зялёных насаджэнняў. А грамадскае абмеркаванне якраз і тычылася вырубкі 4-х дрэваў і 2-х кустоў бэзу каля бібліятэкі. Асабліва шмат незадавальнення жыхары горада выказалі ў 2009 годзе, калі па загадзе тагачаснага старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца была праведзена рэканструкцыя плошчы Перамогі, падчас якой знішчылі парк з рэдкімі дрэвамі. Віцябляне дагэтуль папракаюць улады за ліквідаваную зялёную зону. Згадвалі пра гэта і падчас абмеркавання – дарэчы, першага ў Віцебску: раней вырубкі дрэваў у знакавых месцах Віцебску не абмяркоўваліся ні разу.

Людзі канстатавалі: знішчэнне зялёных насаджэнняў працягваецца і цяпер, прычым не так далёка ад бібліятэкі – каля рэстарацыі "Журавінка". Але ні "Экапраект", ні гарвыканкам абмеркаванняў не ладзіў. Дарэчы, на адкрытую крытыку жыхары Віцебску адважыліся пасля таго, як пераканаліся, што ніхто не будзе фіксаваць іх прозвішчы. Бо напярэдадне на афіцыйным сайце гарвыканкама з'явілася аб'ява, што на абмеркаванне будуць пускаць толькі пры наяўнасці пашпарта. Гэтая акалічнасць шмат каго стрымала ад удзелу ў абмеркаванні. Да ўсяго, і ладзілася яно ў нязручны час – а 10-й раніцы ў працоўны дзень.

Адна з удзельніц агучыла меркаванне, з якім пагадзіліся многія прысутныя: у Віцебску добраўпарадкаваннем занадта часта называюць менавіта вырубку дрэваў і пасадку новых, на якія выдаткоўваюцца грашовыя сродкі, замест таго, каб захоўваць тыя што ўжо пасаджаны.Засталося незразумелым таксама, да якой высновы прыйшлі ўдзельнікі абмеркавання. Не было ні галасавання, ні ўліку думак асобных жыхароў – мерапрыемства падобна, правялі "для галачкі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international