Бабруйск: дзіцячая бальніца не рамантуецца з-за адсутнасці фінансавання

2015 2015-03-09T22:56:03+0300 2015-03-09T22:56:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-balnica-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце газеты "Вечерний Бобруйск" з'явілася інтэрвью з галоўным лекарам дзіцячай бальніцы Ірынай Рыжанковай. Яна расказала, якія абнаўленні чакаюць гэты будынак 1963 года, які ўжо доўгі час не бачыў рамонта. 

Ірына Рыжанкова адзначыла, што ўсе неабходныя дакументы для капітальнага рамонту былі падрыхтаваныя ў мінулым годзе і знаходзяцца ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва, справа засталася за фінансаваннем. У бальніцы плануюць замяніць інжынерныя сеткі, вокны, дзверы, правесці фасадныя работы, зрабіць касметычны рамонт, укараніць новыя кабінеты, закупіць новае абсталяванне. Паміж іншым галоўны лекар адзначыла, што "сцены ў бальніцы старыя, але лекуюць не сцены, лекуюць людзі і абсталяванне". Калі ўсё ж прыйдуць фінансы на рамонт бальніцы, Ірына Рыжанкова выданню не паведаміла.

Нагадаем, што згодна з дакументамі, якія атрымаў ад мясцовых і абласных чыноўнікаў актывіст "Гавары праўду" Уладзімір Шчарбатых, рэканструкцыя дзіцячай бальніцы павінна пачацца не пазней за першы квартал бягучага году.

Гэта адзіная ў горадзе дзіцячая бальніца. Яна абслугоўвае таксама пяць прылеглых раёнаў - Бабруйскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Асіповіцкі, Глускі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international