Брэст: вандалы высеклі дрэвы, пасаджаныя мясцовымі актывістамі на Балахоўскіх могілках (фота)

2015 2015-02-19T09:54:08+0300 2015-02-19T09:54:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-mogilki-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія гады за добраўпарадкаванне гэтых могілак, якія знаходзяцца ў мікрараёне Рэчыца і дзе пахаваныя жаўнеры войска пад кіраўніцтвам Станіслава Булак-Балаховіча, узяліся неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры жыхары горада.

Мінулай восенню актывісты вырашылі не толькі прыбраць смецце, але і высадзілі ўздоўж агароджы, якая аддзяляе могілкі ад гаражнай забудовы, саджанцы канадскіх дубоў і елі. Усе саджанцы былі набытыя за асабістыя сродкі ўдзельнікаў акцыі, і пры пасадцы ўлічвалася адлегласць да магільных пліт і агароджы, каб ствол і карані не пашкодзілі помнікі.

Аднак гэтая акцыя выклікала нервовую рэакцыю ў гарадскіх уладаў і кіраўніцтва брэсцкай міліцыі, якое нават звярнулася ў Партыю БНФ з просьбай прадставіць асабістыя дадзеныя актывістаў, якія адлюстраваны на фота аб добраўпарадкаванні Балахоўскіх могілак, а “па заканчэнні ўборкі запалілі свечкі ў памяць загінулых салдат і на фоне адной з магіл размясцілі бела-чырвона-белы сцяг”. У сваю чаргу гарвыканкам выступіў з адмысловай заявай, з якой вынікала, што добраўпарадкаванне могілак робіцца з дапамогай камунальных службаў (таму, маўляў, смецця быць не магло), а саджаць дрэвы ўвогуле забаронена без адпаведнага дазволу уладаў.

І вось зараз высветлілася, што невядомыя асобы сякерай або іншым вострым прадметам ссеклі ўсе саджанцы канадскіх дубоў, пасаджаных увосень. Пры гэтым дрэвы, што былі пасаджаныя шмат гадоў таму (некаторыя з іх, дарэчы, сапраўды пагражаюць помнікам), былі не кранутыя. Таксама наведвальнікаў могілак зноў сустракае смецце, якое нібыта прыбіраюць паводле загаду гарвыканкама.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international