viasna on patreon

Брэст: міліцыя шукае актывістаў, якія заняліся добраўпарадкаваннем могілак паўстанцаў Булак-Балаховіча (дакумент)

2014 2014-11-19T08:17:30+0300 2014-11-19T08:17:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На імя старшыні Партыі БНФ дасланы запыт з упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, у якім гаворка ідзе пра акцыю, праведзеную сёлета ў гэтым абласным цэнтры ў Дзень памінання продкаў - «Дзяды».

У запыце ўтрымліваецца просьба прадставіць асабістыя дадзеныя актывістаў, якія адлюстраваныя на фота пад матэрыялам аб добраўпарадкаванні Балахаўскіх могілак, а “па заканчэнні ўборкі запалілі свечкі ў памяць загінулых салдат і на фоне адной з магіл размясцілі “бела-чырвона-белы”сцяг”, - адзначаецца ў запыце, які падпісаны намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста А.В. Кугачам.

“Натуральна, што “ўстановачныя дадзеныя грамадзян” мы ім не дамо. У нас іх няма, і пра гэта рыхтуем адказ, - адзначаецца на старонцы Партыі БНФ у сацыяльных сетках. - Але ў апошні час органы палітычнага пераследу актывізавалі выкарыстанне фотаздымкаў удзельнікаў акцый для ажыццяўлення рэпрэсій. Якраз цяпер узбуджаныя адміністрацыйныя справы ў дачыненні да актывістаў БНФ і іншых партыяў з Гродна, Ліды, Кобрына, якія прымалі ўдзел ва ўвекавечанні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства