viasna on patreon

Ніна Багінская абскардзіла пастанову аб накладанні штрафу

2015 2015-02-10T15:32:04+0300 2015-02-10T15:46:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baginskaia_nina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская. Фота tut.by.

Ніна Багінская. Фота tut.by.

Пры разглядзе скаргі Ніны Багінскай ў Менгарсудзе 3 лютага вынесеная пастанова аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб адмене ранейшай судовай пастановы.

23 студзеня актывістку Ніну Багінскую суд Цэнтральнага раёна пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейснены на працягу года паўторна).

“Знаходзячыся 22 студзеня ў грамадскім месцы… прыняла ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу (пікетаванні), пад час якога знаходзілася ў групе грамадзян, дзе выкрыквала словы “Украіне героям Слава”, “Жыве Беларусь” [тэкст падаецца з арыгіналу. Заўвага аўтара]. На неаднаразовыя заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавала, чым парушыла парадак правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна напрацягу аднаго году пасля накладання адміністратыўнага спагнання за такое ж парушэнне,” – адзначаецца ў пастанове суда Цэнтральнага раёна.

Пры разглядзе скаргі у Менскім гарадскім судзе 3 лютага суддзя В. Камісараў прыйшоў да нечаканай высновы, што “зыходзячы са зместу, выкладзенага ў апісальна-матывіровачнай частцы вынесенай раённым судом пастановы ў адносінах да Багінскай А.Н.Г. вынікае, што не было дакладна ўстаноўлена тое, у якім мерапрыемстве Багінская прымала ўдзел 22 студзеня – у несанкцыянаваным мітынгу альбо несанкцыянаваным пікетаванні”.

Насамрэч, пакаранне за ўдзел у пікеце альбо мітынгу, які не быў санкцыянаваны ўладамі, нічым не адрозніваецца ў тым, што тычыцца паўторнасці здзяйснення правапарушэння. А прыведзеная ў пастанове Менгарсуда цьмяная падстава для адмены прысуду тлумачыцца нескладана: пад час прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі журналістка Таццяна Мельнічук з ВВС спыталася ў прэзідэнта пра затрыманні некалькіх чалавек, якія выходзілі да французскай амбасады і помніка Тарасу Шаўчэнку.

Лукашэнка сказаў, што цалкам згодны з меркаваннем журналісткі. Ён заявіў, што міліцыі не варта было чапаць гэтых людзей, і даручыў разабрацца кіраўніку МУС.

 

Неўзабаве стала вядома, што суд над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і іншымі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці з журналістамі Charlie Hebdo, прызначаны на 4 лютага, адменены.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства