Умовы ўтрымання ў спецкамендатуры правакуюць парушэнні распарадку

2015 2015-02-05T16:38:46+0300 2015-02-05T16:38:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/speckamendatura-kuplin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна прытрымлівацца распарадку дня зняволеным вельмі цяжка і ўдаецца не ўсім. Так, згодна з распарадкам дня, на сняданак даецца паўгадзіны: з 7 да 7.30 раніцы, і за 30 хвілін 100 чалавек павінны сабе прыгатаваць сабе ежу на 6 плітках. Адбываюцца своеасаблівыя спаборніцтвы, дзе пераможцаў няшмат. У выніку частка вязняў прыгатаваць штосці не паспяваюць і вымушаны харчавацца ўсухамятку, а шмат хто вымушаны парушаць рэжым, не паспяваючы ўкласціся ў часовыя абмежаванні.

Па словах палітвязня Юрыя Рубцова, паперы адносна парушэнняў можна складаць на ледзь ні на кожнага вязня за тое, што не выконваецца распарадак дня. Але пра гэты распарадак адміністрацыя ўзгадвае звычайна толькі тады, калі патрэбна чалавека пакараць.

Палітвязень таксама адзначае, што пры самаўтрыманні “хімікаў” не працаўладкаваны каля 40 % зняволеных. Найгорш неплацельшчыкам аліментаў, бо мала таго, што ў іх няма чым плаціць і доўг расце, яны яшчэ самі павінны прасіць у родных грошай, каб пракарміцца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international