viasna on patreon

Кніга “Кому нужна смертная казнь” стала даступная ў PDF-версіі

2015 2015-01-16T13:10:28+0300 2015-01-16T15:43:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/filipau_kniga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кніга даследчыка праблемы адмены смяротнага пакарання ў Беларусі Валерыя Філіпава “Кому нужна смертная казнь” стала даступная для наведвальнікаў сайта spring96.org ў электронным выглядзе. Яе PDF-версія змяшчаецца ніжэй.

Кніга ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў і гісторый, а таксама ўключае статыстычную інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і перспектываў яго адмены.

Аўтар кнігі Валерый Філіпаў – адзін з тых, хто падпісаў Петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Ён – адзін з першых праваабаронцаў, якія пачалі займацца праблемай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Пад ягонай рэдакцыяй выйшлі ўжо тры выданні, прысвечаныя праву на жыццё.

Кніга выдадзена ў межах праекту за адмену смяротнага пакарання “Таму што мы людзі!”, які пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза рэалізуе міжнародная арганізацыя Penal Reform International, РПГА “БХК” і іншыя аб’яднанні.

 

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства