viasna on patreon

Магілёўская міліцыя заблыталася

2014 2014-12-22T11:21:21+0300 2014-12-22T11:21:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля шэрагу скаргаў з нагоды паклёпаў на сайце voskresinfo.com у магілёўскую міліцыю і пракуратуру магілёўскія грамадска-палітычныя актывісты і журналісты пачалі атрымліваць пісьмовыя адказы.

Па выніку адказаў з міліцыі стала вядома, што адзін і той жа сайт знаходзіцца ва Украіне і Расіі адначасова.

У пісьмовым адказе, які атрымаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, адзначаецца, што сайт voskresinfo.com знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, і калі актывіст хоча прыцягнуць вінаватых за абразу, то мусіць падаць пазоў у суд Украіны аб абароне годнасці і гонару ва ўстаноўленым законам парадку.

У адказе, які атрымаў з міліцыі грамадскі актывіст Антон Касцоў гаворыцца, што сайт voskresinfo.com размяшчаецца ў Расіі, у Маскве, Сушчанскі вал, 5. Даецца і тэлефон тых, каму належыць сайт + 7( 495) 609-28-53. Касцоў таксама можа прыцягнуць да адказнасці вінаватых праз суд, аднак свой пазоў ён мусіць накіраваць у суд Расіі, таксама аб абароне гонару і годнасці.

-     Склалася сітуацыя, калі адзін сайтфізічна нібыта размяшчаецца ў двух месцах. Такога быць не можа. Відаць, што міліцыянты проста далі адпіску. Больш таго, мы прасілі, каб доступ да сайту быў заблакаваны з тэрыторыі Беларусі, аднак пра гэта ў адказах не ўзгадваецца ні слова. Усе мы ведаем, што паклёпы на грамадска-палітычных актывістаў здзяйсняюць магілёўскія спецслужбы, - кажа Ігар Барысаў.

Трэба адзначыць, што адказу на свой зварот чакае і журналіст Алесь Буракоў, на якога таксама на сайце ўжо не ў першы раз выклалі паклёпніцкую інфармацыю.

Voskresinfo.com – сайт, які актывізуе сваю працу напярэдадні выбарчых кампаній. Працаўнікі сайта высылаюць анонсы артыкулаў на вядомыя ім мэйлы грамадска-палітычных актывістаў Магілёва. На сайце змяшчаецца інфармацыя прыватнага характара, якую можна атрымаць толькі дзякуючы спецыяльным сувязям у дзяржаўных органах. Ахвярамі паклёпу ў інтэрнэце за апошнія некалькі гадоў сталі не менш за 20 дэмакратычных актывістаў горада.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства