18 сьнежня – Міжнародны дзень мігрантаў

2014 2014-12-18T14:33:25+0300 2014-12-18T14:37:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lojka-blog-migranty-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотавыстава "ЯНЫ" пра жыццё мігрантаў у Расіі

Фотавыстава "ЯНЫ" пра жыццё мігрантаў у Расіі

Ёсьць шмат рэчаў, якія мы звыкнуліся “не заўважаць” альбо не зьвяртаць увагу. Якія эмоцыі выклікаюць звычайна людзі, адрозныя зьнешнасьцю ад этнічнага насельніцтва краіны? З заўважанага мной і пры абмеркаваньні зь іншымі людзьмі бачу што:

- Шмат хто ўжывае фразу “панаехалі тут”, хаця нават не задумваецца аб тым, якая бяда прымусіла чалавека пакінуць родную зямлю;

- Шмат хто зь “іншых” ужо жыве тут каторае пакаленьне і ня меншы тутэйшы, чым кожны з нас;

- Шмат хто людзей адрознай нацыянальнасьці выклікае стэрэатыпнае мысьленьне: “цыгане крадуць”, “габрэі падманваюць”, “каўказцы прыстаюць”, а цемнаскурыя ўвогуле “дзеці цьмы” (пра гэта ёсьць добрая песьня ў гурту “Кальян” – “Обыкновенный фашизм”).

Чаму мне падаецца, што гэта праблема? Таму што акрамя крыўдлівых словаў вакол гэтай тэмы я ведаю, як праварадыкалы любяць памахаць кулакамі толькі праз зьнешнасьць прыежджых, а яшчэ некаторыя мігранты працяглы час сядзіць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску толькі таму, што згубілі дакумэнты, і іх амбасада не сьпяшаецца іх “легалізаваць”. Нават аднойчы чула гісторыю пра тое, як адзін нігерыец прасядзеў на нашым ЦІПе 8 гадоў і памёр: у такіх умовах няма шанцу выжыць нікому. Пра дыскрымінацыйныя падыходы ў штодзённым жыцьці мо нават ня варта і казаць – бяз гэтага нікуды. Таму гэтыя асьветніцкія, культурныя, правачалавечныя праблемы вакол мігрантаў прывялі да ўвагі з боку ААН, прыняцьця Міжнароднай канвэнцыі аб абароне правоў усіх працоўных-мігрантаў і членаў іх сем'яў, якую Беларусь, да слова, не ратыфікавала.

Па гэтай тэме зараз у ЦЭХу адбываецца цудоўная выстава пад назвай “ЯНЫ”: акрамя трапнага візуальнага ўвасабленьня жыцьця мігрантаў у Расіі ад прафэсійных фотакораў і журналістаў мяне вельмі ўразілі цытаты зь іх інтруіруваньня: там вельмі яскрава бачна, на колькі няпроста быць “іншым” у гэтым асяродку.

Асабліва мяне ўразілі кадры, дзе паказваюцца спэц-апэрацыі міграцыйнай службы супраць нелегальных мігрантаў, а дапамагаюць ім маладыя неафашысты. Карацей, вельмі раю да наведваньня да 24 сьнежня, уваход вольны.

Нельга коратка распісаць пра такія вялікія праблемы, але абвазякова буду да гэтай тэмы вяртацца. Не дае мне спакою, што глябалізацыя з аднаго боку -  магчымасьці перамяшчацца свабодна, а зь іншага боку мы бачым сьцены “нацыянальнай бясьпекі” унутры краін. Гэта як вынік нашага Чэмпіянату сьвета па хакеі ў Менску, пасьля якога ізалятары перанаселеныя замежнікамі праз страшэннае злачынства (пратэрмінаваньне часу знаходжаньня падчас бязвізавага рэжыму) – пра зьвязаныя з гэтым праблемы была спроба апісаць тут

Фотавыстава "ЯНЫ" пра жыццё мігрантаў у Расіі
Фотавыстава "ЯНЫ" пра жыццё мігрантаў у Расіі

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international