viasna on patreon

Прадстаўлены аналітычны даклад пра становішча затрыманых мігрантаў у Беларусі

2014 2014-08-27T16:15:00+0300 2014-08-28T10:52:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/migrants.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская кампанія "Нелегальных людзей не бывае" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" на працягу траўня-ліпеня 2014 годаправодзіла даследаванне адкрытасці і празрыстасці працы з мігрантамі з боку дзяржаўных органаў і профільных арганізацый.

Таксама падчас даследавання былі прааналізаваныя аспекты становішча зняволеных мігрантаў у Рэспубліцы Беларусь, этапы працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія знаходзяцца ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у чаканні дэпартацыі/высылкі, і выяўлены шэраг недахопаў у дзейнасці названых дзяржорганаў і арганізацый.

Па выніках даследавання падрыхтаваны аналітычны даклад “Аспекты ўтрымання затрыманых мігрантаў у Беларусі”, які ўтрымлівае рэкамендацыі для дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый і прадстаўніцтваў профільных няўрадавых арганізацый, Еўрапейскай камісіі і ўрадаў дзяржаў, якія супрацоўнічаюць з Рэспублікай Беларусь.  

“На дадзены момант у галіне міграцыйнай палітыкі Беларусі існуе шэраг праблемаў, якія ігнаруюцца дзяржаўнымі органамі і пра якія мала вядома грамадзянскай супольнасці. Найбольшую ўвагу выклікалі факты працяглага ўтрымання замежных грамадзян пад вартай”, - рэзюмуюць аўтары дакладу і называюць асноўныя праблемныя аспекты. А гэта - абмежаваны доступ да інфармацыі, звязанай са становішчам мігрантаў, зняволеных найперш па нормах міграцыйнага заканадаўства; кепскія ўмовы і працяглы тэрмін утрымання мігрантаў ва ўстановах разам з іншымі арыштаванымі; непразрыстасць працэдурных момантаў і абмежаванасць у працэсуальных правах; схаванасць ад грамадскасці дзейнасці дзяржорганаў і спецыялізаваных арганізацый, як мясцовых, так і міжнародных.

 

З поўнай версіяй даклада можна азнаёміцца ў дадатку. 

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства