Змененае рашэнне аб масавых мерапрыемствах Бярозаўскага райвыканкаму не прайшло юрыдычную экспертызу

2014 2014-12-05T16:59:58+0300 2014-12-05T16:59:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/juryst.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян і ідэолагі будуць праводзіць працу над памылкамі. Справа датычыць няякаснага змянення рашэння Бярозаўскага райвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў” № 138 ад 2010 г. згодна Пастанове Саўміна № 207 ад 2012 г. Змененае рашэнне юрыдычную экспертызу не прайшло ў галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Пра гэта паведаміў праваабаронцам Сяржуку Русецкаму і Тамары Шчапёткінай намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўген Тарасюк. Паводле яго адказу, юрыдычным сектарам упраўлення справамі і аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама распрацоўваецца новая рэдакцыя рашэння аб унясенні зменаў у рашэнне райвыканкама №138 ад 2010 г. Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы рашэнне будзе апублікавана ў СМІ.

Сэнс гэтай змены заключаецца ў тым, што пасля атрымання заявы на правядзенне масавага мерапрыемства ў першыя суткі выканкам павінен звязацца з міліцый для разгляду пытанняў, звязаных з аховай грамадскага парадку падчас акцыі. Такое патрабаванне замацавана ў Пастанове Саўміна, і гэта азначае, што не заяўнікі павінны звязвацца з міліцыяй і зключаць дамову на абслугоўванне масавага мерапрыемства, а сам выканкам.

Але райвыканкам паставіўся да такой змены безадказна і непрафесійна. У змененым рашэнні патрабаванне прадстаўлення копіі дамовы адначасова з падачай заявы -- засталося. Пра гэта 14 кастрычніка ў судзе Бярозаўскага раёна пад час судовага паседжання па іску праваабаронцаў аб забароне пікета 25 жніўня, было паведамлена юрыстам Яўгенам Кашталянам. Суд праваабаронцы аб прызнанні забароны пікета неправамоцнай прайгралі. Галоўнай прычынай адмовы пасля зачытання змененага рашэння засталася адсутнасць дамовы з міліцыяй. Памочнік пракурора Аксана Гардзіенка, прысутная ў судзе, без усякага сумневу ў правамоцнасці зменаў, вынесла вердыкт, што іск павінен на гэтай аснове застацца без задавальнення. Суддзя Наталля Вакульчык у сваім рашэнні, нягледзячы ні на што, прыняла бок райвыканкама і прадстаўніка пракуратуры.

15 снежня пад час разгляду касацыйнай скаргі праваабаронцы дапоўняць матэрыялы новым паведамленнем.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international