На расійскай мяжы была затрымана гомельская журналістка

2014 2014-11-24T23:31:00+0300 2014-11-25T00:32:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

24 лістапада расійскімі памежнікамі была затрымана беларуская журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова разам з кіроўцам Кастусём Жукоўскім. Гомельцы здымалі матэрыял на беларуска-расійскай мяжы ў Добрушскім раёне. Пазней яны пераехалі праз мяжу на тэрыторыю Расіі і там здымалі грузавікі, што рухаюцца з Беларусі ў Расію для сюжэта аб абмежаванні Расіяй транзіту беларускага экспарту. У гэты час, па словах Жукоўскага, іх спынілі расійскія памежнікі, адабралі пашпарты і пыталі, з якой мэтай вядуцца здымкі.

Ларысу Шчыракову і Кастуся Жукоўскага пратрымалі расійскія памежнікі і невядомыя ў цывільным, якія не прадставіліся, дзве гадзіны. Пытанні невядомых тычыліся інфармацыі: з якой мэтай здымалі на памежнай тэрыторыі. Прэтэнзіі складаліся ў тым, што нібыта на відэа маглі трапіць супрацоўнікі ФСБ. "Вось толькі не ведаю, пад каго там на мяжы маскіраваліся супрацоўнікі ФСБ, калі мы знялі толькі 9 секунд, і толькі грузавікі, якія перасякалі мяжу", - адзначыла журналістка.

Невядомыя не прадстаўляліся, а на развітанне правялі для Ларысы Шчыраковай палітінфармацыю, распавёўшы, што "усе мы браты-славяне, трэба жыць разам, дружна, верыць у Бога, а ўсе зло ідзе да нас з Захаду".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international