Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Мікалая Чарнавуса

2014 2014-11-19T12:47:46+0300 2014-11-19T12:47:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-pasvedchanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідуальны прадпрымалік Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за подпісам намесніка старшыні суда Сняжко Т.С. і суддзі суда Вольгі Апановіч. У ім паведамляецца, што гарадскі суд накіроўвае ў Брэсцкі абласны суд касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 8 кастрычніка 2014 года аб абароне гонару і годнасці на дзеянні намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага.

– Падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі ў афіцыйных дакументах распаўсюдзіў зневажальныя звесткі, што падчас затрымання ў выніку несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня я сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя, з чым я катэгарычна не згодны. Баранавіцкі гарадскі суд прыняў бок міліцэйскага чыноўніка, таму я хачу дабіцца справядлівасці ў Брэсцкім абласным судзе. Я буду прасіць вышэйстаячую судовую інстанцыю прызнаць абразай пісьмовыя выказванні супрацоўніка міліцыі аб сімуляцыі здароўя падчас майго затрымання 2 ліпеня. Я не губляю надзеі і добра падрыхтаваўся да разгляду сваёй касацыйнай скаргі на антыгуманныя дзеянні баранавіцкіх міліцыянераў у адносінах да інваліда II-ой групы, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

У позве паведамляецца, што разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца 24 лістапада а 11-ай гадзіне ў памяшканні Брэсцкага абласнога суда па адрасу: г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, д.41.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international