viasna on patreon

Бабруйск: Другі дзень галадоўкі "свабодаўцаў" праходзіць каля завадской адміністрацыі

2014 2014-11-06T19:19:42+0300 2014-11-07T11:40:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-prafsajuz-spb-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чацвёра звольненых з завода ТДіА сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага працягваюць папераджальную галадоўку. Сёння Мікалай Жыбуль, Аляксандр Варанкін, Аляксандр Грамыка і Алег Шаўчэнка стаяць каля будынка адміністрацыі прадпрыемства разам з старшынём пярвічкі Міхаілам Кавальковым. На сваім працоўным месцы да галадоўкі таксама далучыўся "свабодавец" Генадзь Лабачоў.

-Пакуль выразнай рэакцыі з боку завадской адміністрацыі няма. Да нас падыходзіў начальнік інфармацыйна-юрыдычнага аддзела, размаўляў доўга, але ні аб чым, - распавядае Міхаіл Кавалькоў. - Я звяртаўся ў гарвыканкам, папярэдзіў, што буду дабівацца размовы з старшынём аблвыканкама Пятром Руднікам, калі мясцовым чыноўнікам да нас няма справы. Прагучала абяцанне, што на наступным тыдні нашае пытанне разгледзіць старшыня бабруйскага гарвыканкама. Пабачым, як атрымаецца, бо звольненыя "свабодаўцы" маюць намер працягнуць галадоўку і на наступным тыдні, калі ўсё застанецца без зрухаў.

Галадоўнікі не выключаюць, што да іх далучацца калегі не толькі з Бабруйска, але і з іншых гарадоў Беларусі.

-Мікалай Жыбуль, Аляксандр Варанкін, Аляксандр Грамыка і Алег Шаўчэнка атрымліваюць шмат тэлефанаванняў з словамі падтрымкі. На заводзе таксама ўсе абмяркоўваюць іх адкрыты ліст Лукашэнку і галадоўку. Вось зараз хлопцы стаяць на прахадной, а завадчане вітаюцца з імі, выказваюць падтрымку. Людзі нязгодныя з тым, што высокакваліфікаваных спецыялістаў можна вось так проста выкінуць з прадпрыемства, - дадае Міхаіл Кавалькоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства