Штраф за пікет з партрэтам прэзідэнта Міхаілу Мяхедку замянілі на папярэджанне

2014 2014-11-04T14:33:00+0300 2014-11-05T10:09:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miahedka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Мяхедка.

Міхаіл Мяхедка.

У Менскім гарадскім судзе 28 кастрычніка была разгледжаная скарга жыхара сталіцы Міхаіла Мяхедкі, якога пакаралі штрафам за спробу патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суду з партрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Суддзя Менгарсуда  М. Лапко прыняў рашэнне змяніць пастанову суда Ленінскага раёна Менска ад 13 кастрычніка, аб пакаранні Мяхедкі штрафам па артыкуле 23.34 КаАП РБ у памеры 15 базавых велічынь. Адмінстратыўнае пакаранне ў выглядзе штрафу было заменена на папярэджанне.

Разгледзеўшы матэрыялы справы Мяхедкі, Менгарсуд устанавіў, што высновы суда Ленінскага раёна, выкладзеныя ў пастанове пра вінаватасць Мяхедкі ў здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння пры адмаўленні ім сваёй віны з’яўляюцца абгрунтаванымі.

Аднак, “насуперак патрабаванням арт 7.1 КаАП суд не ў поўнай ступені ўлічыў характар здзейсненага адміністратыўнага правапарушэння, абставіны яго здзяйснення і асобу, што яго здзейсніла, ступень ягонай віны і памер нанесенай ім шкоды.

Дзеянне Мяхедкі не прычыніла значнай шкоды ахоўваемым законам правам і інтарэсам…” Менгарсуд прыходзіць да высновы, што  пакаранне, ў выглядзе штрафа з’яўляецца яўна несправядлівым па сваёй строгасці, а таму павінна быць замененае на больш мяккае.

Аб прычынах, па якіх суддзя Менскага гарадскога суда М. Лапко, пашкадаваў Мяхедку і змяніў рашэнне раённага суда,  абмежаваўшыся толькі папярэджаннем, можна толькі здагадвацца.

13 кастрычніка спадар Мяхедка быў затрыманы каля будынка Вярхоўнага суду і дастаўлены ў суд Ленінскага раёна Менска. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт 23.34 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь. Сваёй віны пад час суду ён не прызнаў.

Больш падрабязна пра супрацьстаянне Міхаіла Мяхедкі з Адміністрацыя прэзідэнта і Вярхоўным судом ў матэрыяле “Міхаіл Мяхедка абскардзіць рашэнне аб накладанні штрафу ў Менгарсудзе”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international