Аляксандру Грунову адмоўлена ў памілаванні

2014 2014-11-03T16:47:09+0300 2014-11-03T16:47:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Сёння, 3 лістапада, Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што асуджанаму да смяротнага пакарання жыхару Гомеля Аляксандру Грунову адмоўлена ў памілаванні.

Паводле інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы, справа Аляксандра Грунова 13 кастрычніка паступіла ў Гомельскі абласны суд з пазнакай, што асуджанаму адмоўлена ў памілаванні і ўсе працэсуальныя дзеянні па абскарджанні смяротнага прысуду выкарыстаныя.

Бліжэйшымі днямі адвакат Аляксандра Грунова збіраецца наведаць свайго падабароннага, які ўтрымліваецца ў камеры смяротнікаў мінскай Валадаркі.  

Як адзначае Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, гэтая навіна не можа не выклікаць заклапочанасці, паколькі папярэдняя практыка паказвае, што пасля адмовы ў памілаванні смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне ў вельмі кароткі тэрмін. Да таго ж, як правіла, прыблізна ў адзін і той жа час расстрэльваюцца некалькі асуджаных да смяротнай кары. На сённяшні дзень праваабаронцам вядома пра яшчэ аднаго асуджанага, які чакае выканання прысуду - Эдуарда Лыкава.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international