Пракуратура не задаволіла скаргу Уладіміра Шылы

2014 2014-10-26T20:41:38+0300 2014-10-26T20:41:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Пракуратура Салігорскага раёна разгледзела скаргу мясцовага дэмакратычнага актывіста Уладзіміра Шылы на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення так званага агляду ў яго прыватным доме. У ходзе праверкі падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання пракурор раёна Алег Аўдзей не пабачыў.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што агляд дома вядомага на Салігоршчыне апазіцыянера праводзіўся на падставе пастановы, вынесенай оперупаўнаважаным аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, і быў санкцыянаваны пракурорам. Адмову міліцыянтаў даць Уладзіміру Шыла копію пратакола агляду са спісам вынятай у яго кампутарнай тэхнікі паркурор патулмачыў адсутнасцю адпаведнай нормы ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе.

Сам актывіст называе такую сітуацыю абсурднай. Агляд быў праведзены, тэхніка міліцыянтамі забраная, а дакументальнага пацьверджання гэтаму ў актывіста няма. У такіх абставінах, як і ў выпадку з аглядам і выманнем маёмасці ў салігорскага моладзевага актывіста Уладзіміра Лемеша, спадар Шыла не можа быць упэўненым у надзейным захаванні сваіх асабістых рэчаў. Нельга быць упэўненым і ў тым, што ў пратаколе не з’явяцца якія-небудзь дакументы ці прадметы, якіх у яго насамрэч не вымалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international