Гродна: адміністрацыйная справа прыпынена, але ноўтбук не вяртаюць

2014 2014-10-13T16:17:33+0300 2014-10-13T16:24:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Вольга Крапоціна з Гродна атрымала фармальны адказ на свой зварот з упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкаму. У ім гаворыцца, што забраная ў яе міліцыяй 19 верасня друкаваная прадукцыя накіравана на экспертызу, справа пра адміністрацыйнае правапарушэнне пакуль прыпыненая. Аднак у афіцыйным лісце зусім не згадваецца пра забраны ў інтэрнацкім пакоі Крапоцінай падчас так званага агляду памяшкання ноўтбук яе суседкі. У сваім ранейшым звароце Крапоціна прасіла вярнуць гэты беспадстаўна забраны кампутар.

   Нагадаем, што 19-га верасня міліцыя затрымала Вольгу Крапоціну ў цэнтры гораду і забрала ў яе 17 улётак з тэкстам “Верните Крым! Руки прочь от Украины” і “Ганьба здраднікам Радзімы з “трыкалорам” у зубах. Пуцін вам далонь пацісне, як уздыме на штыках!”. Крапоціну тады трымалі пару гадзін у РАУСе, а потым у месцы яе жыхарства правялі ператрус.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international