Салігорск: Івана Шылу вызвалілі без эксцэсаў

2014 2014-10-04T06:56:00+0300 2014-10-05T06:58:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivann.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шыла

Іван Шыла

Раніцай 4 кастрычніка салігорскі маладафронтавец Іван Шыла быў вызвалены з мясцовага ізалятара часовага ўтрымання пасля двухсуткавага арышту за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту яшчэ у 2011 годзе. Інфармацыяй пра сваё вызваленне, умовамі ўтрымання і стаўленнем да яго супрацоўнікаў міліцыі моладзевы актывіст падзяліўся з мясцовымі праваабаронцамі.

- Шчыра кажучы, пакідаючы ІЧУ былі думкі, што на выхадзе могуць зноў затрымаць ды прыпісаць якую-небудзь лаянку матам ды размахванне рукамі. На шчасце, даводзіць сітуацыю да поўнага абсурду ўлады ея сталі. Прынамсі пакуль я на волі і, спадзяюся, хутка разбяруся са сваімі прыватнымі справамі ды спакойна паеду на вучобу, - кажа Іван Шыла.

Умовы ўтрымання за кратамі і стаўленне да яго з боку адміністрацыі маладзён апісвае як надзвычай лагодныя:

- Ведаю, што Уладзіміра Лемеша напярэдадні трымалі ў жудасных умовах. Перапоўненая камера з агульным ложкам на ўсіх, так званая “сцэна”. Праблемы з каналізацыяй і іншае. Таксама рыхтаваўся да падобнага варыянту і нават ў думках рыхтаваўся да далейшага абскарджвання. Але мяне змясцілі ў асобную камеру, дзе звычайна ўтрымліваюць асоб, якія знаходзяцца пад следствам. Я быў там увогуле адзін, меў асобны ложак, свой матрац. Умывальнік, каналізацыя, усё нармалёва працавала. Асвятленне ў камеры добрае. Было крыху халодна, але далі нейкую коўдру, бацкі перадалі спальнік, - распавядае маладафронтавец. - Міліцыянты таксама паводзілі сябе надзвычай карэктна і нават неяк надзіва клапатліва. Меў магчымасць чытаць кнігі. Усё гэта выглядала надзвычай ненатуральна для нашага ІЧУ. Зрэшты, двое сутак гэтаксама непрыемна сядзець, як і дваццаць, нават калі гэтыя ўмовы крыху лепшыя, чым у іншых сутачнікаў. Асабліва непрыемна, што ўсё гэта адбываецца з-за нейкіх тваіх палітычных перакананняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international