viasna on patreon

Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

2014 2014-10-02T11:40:00+0300 2014-10-02T11:28:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan-saligorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шыла.

Іван Шыла.

Раніцай 2-га кастрычніка салігорскі маладафронтавец наведаў Салігорскі РАУС, куды яго напярэдадні ўвечары выклікалі позвай “на размову”. Пасля размовы маладзён апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Пра гэта паведмаляе мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка, які наведваў аддзяленне міліцыі ў якасці прадстаўніка маладафронтаўца.

Размова адбывалася ў 203 кабінеце Салігорскага РАУС з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Георгіем Крывальцэвічам, непасрэдна адказным за апазіцыію на Салігоршчыне. Ён і паведаміў Івану Шылу пра ягоны лёс на бліжэйшыя дні. Фармальнай нагодай для затрымання сталі неадбытыя маладафронтаўцам двое сутак за ўдзел у адной з так званых маўклівых акцый, якія мелі месца ў тым ліку ў сталіцы шахцёраў яшчэ ў 2011 годзе. Зрэшты, спадар Крывальцэвіч не хаваў сувязь паміж сённяшнім затрыманнем Івана Шылы і пераследам іншых салігорскіх моладзевых актывістаў у апошнія тыдні.

Па словах праваабаронцы, Іван Шыла прабудзе ў Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання як мінімум да суботы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства