У Гродне быў затрыманы Ежы Грыгенча

2014 2014-10-03T17:41:17+0300 2014-10-03T17:41:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrygencha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 2 кастрычніка ў Гродне міліцыяй быў затрыманы грамадска-палітычны актывіст Ежы Грыгенча. Як удзельнік кампаніі “Гавару праўду” ён збіраў подпісы грамадзян за пытанні “Народнага рэферэндуму”. Аднаму з жыхароў, да каго ў кватэру завітаў Грыгенча, падпісныя лісты падаліся падазронымі і ён выклікаў міліцыю. Ежы Грыгенчу завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе трымалі тры гадзіны. Туды ж прыехаў Зміцер Бандарчук, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Гавары праўду”. Урэшце Ежы Грыгенчу адпусцілі, пакуль без складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Але падпісныя лісты забралі нібыта на экспертызу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства