Анжаліка Борыс: Гэта быў палітычны загад

2014 2014-10-01T09:57:21+0300 2014-10-01T09:57:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/borys2010.jpg
Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Учора на памежным пераходзе былі затрыманыя на некалькі гадзін Борыс і Яськевіч.

 

Кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі мяркуе, што супраць яго выконваецца палітычны загад. Учора на памежным пераходзе Брузгі былі затрыманыя старшыня СПБ Мечыслаў Яськевіч і старшыня Рады СПБ Анжаліка Борыс. На мяжы былі зьнятыя копіі ўсіх запісаў і дакумэнтаў. Паводле словаў Борыс, на мяжы іх чакалі. Забралі пашпарты, машыну адвялі ў бокс, дзе адбыўся поўны кантроль. «Іх цікавіла, што мы вязем, асабліва нашыя нататнікі, запісы і дакумэнты. Пазьней забралі ўсе дакумэнты, вынесьлі на тры гадзіны», - распавяла Борыс.

На яе думку, падзеі зьвязаны з унясеньнем зьменаў у беларускі кодэкс аб адукацыі, што ўдарыць па польскіх школах у Горадні і Ваўкавыску. Беларускія палякі павялічылі сваю актыўнасьць.

І нельга думаць, што адносіны паміж Захадам і Беларусяй апошнім часам крыху пацяплелі. «Я ня веру ні ў якую лібэралізацыю ды адлігу ў Беларусі. Мы з вамі добра ведаем, хто на самой справе кіруе краінай. Дамаўляюцца адныя, а перасьледуюць і праводзяць вобшукі іншыя. Не заўсёды гэта скаардынавана», - распавяла Анжаліка Борыс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international