Азербайджанскі палітвязень стаў лаурэатам прэміі Вацлава Гавела

2014 2014-09-29T14:19:02+0300 2014-09-29T14:22:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anar_mamiedli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Цэнтра Маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі (Азербайджан)

Кіраўнік Цэнтра Маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі (Азербайджан)

Праваабаронца Анар Мамедлі, з якім улады Азербайджана распраўляюцца за выкрыццё фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, стаў лаурэатам прэміі Вацлава Гавела.

Імя лаурэата было абвешчана 29 верасня на адкрыцці восеньскай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.

Кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі быў намінаваны на прэмію Форумам грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства "за значны ўклад у абарону права на сумленныя выбары". Ён быў арыштаваны ў снежні 2013 года, абвінавачаны ў "злоўжыванні ўладай" і іншых правапарушэннях і ў траўні 2014 года прысуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.  

Акрамя Анара Мамедлі, сёлета на прэмію Вацлава Гавела прэтэндавалі ізраільская арганізацыя B'tselem, якая абараняе правы палестынцаў, а таксама размешчаная на Мальце філія міжнароднай арганізацыі Jesuit, якая абараняе правы бежанцаў, што шукаюць прытулак.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы штогод прысуджае прэмію Вацлава Гавела за выдатныя дзеянні грамадзянскай супольнасці па абароне правоў чалавека ў Еўропе і па-за яе межамі. Прэмія прысуджаецца ў партнёрстве з бібліятэкай Вацлава Гавела і Фондам "Хартыя 77". Першым лаурэатам прэміі Вацлава Гавела ў 2013 годзе стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які на момант уручэння ўзнагароды таксама быў палітвязнем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international