Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні

2014 2014-09-28T22:09:08+0300 2014-09-29T10:23:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэта Леанід Мархотка атрымаў адказ з Канстытуцыйнага Суда на свой зварот па абароне ў беларускай мовы ад дыскрымінацыі. Два месяцы суд вывучаў дванаццацістаронкавы зварот праваабаронцы, але падстаў для ўзбуджэння вытворчасці па справе не знайшоў.

Тым ня менш у адказе Начальніка Сакратарыята Канстытуцыйныга Суда А. В. Каравая адзначаецца, што Канстытуцыйны Суд неаднаразова разглядаў пытанне аб роўным выкарыстанні дзвюх дзяржаўных моў як у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, так і ў парадку рэалізацыі права пэўных дзяржаўных інстытуцый уносіць свае прапановы на гэты конт. Пры гэтым, па словах спадара Каравая, Канстытуцыйным Судом выкладаліся пазіцыі аб неабходнасці ўнясення адпаведных змяненняў і дапаўненняў у закон “Аб мовах” і іншыя акты заканадаўства, здольных забяспечыць фактычную роўнасць у выкарыстанні дзяржаўных моў, а таксама рэалізацыі права грамадзян карыстацца дзяржаўнымі мовамі ў асобных сферах іх жыццядзейнасці.

Такі адказ праваабаронца БХК лічыць фактычным прызнаннем неэфектыўнасці дзейнасці Канстытуцыйнага Суда:

- У нашым звароце 25 пунктаў, што абгрунтоўваюць неабходнасць выпраўлення ў моўным заканадаўстве прабелаў, выключэння ў ім калізій і прававой нявызначанасці. Існаванне дагэтуль такой вялікай колькасці праблем у гэтай сферы яксрава сведчыць пра тое, што папярэднія неаднаразовыя разгляды гэтага пытання Канстытуцыйным Судом і агучаныя ім пазіцыі былі фактычна праігнараваны дзяржаўнымі ўстановамі і адпаведнымі службовымі асобамі , - кажа Леанід Мархотка.

Адмову ва ўзбуджэння вытворчасці па справе і адфутбольванне Канстытуцыйным Судом аўтараў звароту з прапановамі у Парламент праваабаронца салігорскага прадстаўніцтва БХК лічыць простай спробай унікнуць і ад прынцыповага вырашэння пытання па сутнасці. Такі падыход Канстытуцыйнага Суда, на думку Леаніда Мархоткі,ніяк не спрыяе стварэнню ў заканадаўстве дадатковых механізмаў па рэалізацыі права грамадзян на карыстанне беларускай мовай.

Нагадаем, 13 красавіка 2014 года набыў моц Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”, які прыйшоў на змену ранейшай рэдакцыі Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”. Упершыню права звяртацца ў Канстытуцыйны Суд для ўзбуджэння вытворчасці па справах аб выпраўленні ў заканадаўстве прабелаў, выключэння ў ім калізій і прававой нявызначанасці атрымалі грамадзяне і грамадскія аб’яднані. Каб пазбавіцца гэткіх калізій у заканадаўстве аб мовах з’явілася ініцыятыва юрыдчынага эксперта Беларускага Хельсінскага Каміэтэта Гары Паганяйлы, якую падтрымалі грамадзяне ў тым ліку ў Салігорску.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international