Салігорцы накіравалі ў Канстытуцыйны суд звароты адносна беларускай мовы
Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі і накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.
Як вядома, 13 красавіка 2014 года набыў моц Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”, які прыйшоў на змену ранейшай рэдакцыі Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”. Упершыню права звяртацца ў Канстытуцыйны Суд для ўзбуджэння вытворчасці па справах аб выпраўленні ў заканадаўстве прабелаў, выключэння ў ім калізій і прававой нявызначанасці атрымалі грамадзяне і грамадскія аб’яднані. Каб пазбавіцца гэткіх калізій у заканадаўстве аб мовах і з’явілася ініцыятыва юрыдчынага эксперта Беларускага Хельсінскага Каміэтэту Гары Паганяйлы.
Ідэя была актыўна падтрыманая Асаблеяй НДА. У сеціве былі зменшчаны адпаведныя медатычныя рэкамендацыі і зварот, які кожны жадаючы можна самастойна накіраваць у Канстытуцыйны Суд. Гэткай магчымасцю скарысталіся і некаторыя жыхары Салігоршчыны, дадаўшы ў зварот прыклады дыскрымінацыі беларускамоўных у сваім рэгіёне. Сярод падпісантаў ёсць і вядомыя ў Салігорску грамадскія дзеячы - Уладзімір Шыла, Леанід Мархотка, Аляксей Валабуеў, Рыгор Астапеня.