У Брэсцкім гарвыканкаме незадаволеныя жыхары зладзілі стыхійны пікет (фота)

2014 2014-09-22T17:49:46+0300 2014-09-22T17:49:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-garvyk-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім чынам людзі пратэставалі супраць інвестыцыйнага праекта пад назвай “Італьянскі квартал”, у выніку якога некаторыя жылыя збудаванні ў цэнтры горада будуць знесены.

На чарговае грамадскае абмеркаванне гэтага інвестпраекта жыхары прыйшлі з самаробнымі плакатамі, дзе было напісана “Не - будаўніцтву ў нашым двары”, “Наш горад - не ваш падворак”, "Чые інтарэсы абараняе ўлада?” ды іншыя лозунгі. Паводле меркавання ўдзельнікаў сустрэчы, нагодай для такой акцыі пратэсту сталася тое, што чыноўнікі гарвыканкама не ўспрымаюць ніякія аргументы тых, хто жыве ў гістарычнай частцы горада і выступае супраць планаў гарадскіх уладаў, якія прадуглеждваюць знос жылых будынкаў у квартале ў межах вуліц Міцкевіча, Савецкай, Камсамольскай і Пушкінскай.    

Ранейшыя абмеркаванні не далі плёну, бо людзі, што жывуць на пазначанай тэрыторыі, так і не дамагліся ад прадстаўнікоў уладаў канкрэтных адказаў на пытанні, якія тычацца праблемаў азелянення, экалогіі, транспарту, а таксама у сувязі з супярэчнасцямі ў прынятых раней нарматыўных актах. Між тым, фармальна Брэсцкі гарвыканкам яшчэ чатыры гады таму зацвердзіў інвестыцыйны праект “Італьянскага квартала”, не параіўшыся з жыхарамі дамоў, што трапляюць у “зону адсялення”. Зараз людзі спадзяюцца, што паколькі інвестар не выканаў свае абяцанні на першапачатковым этапе, улады скасуюць ранейшую дамову і разгледзяць у тым ліку і кампрамісныя варыянты забудоўлі гэтай тэрыторыі, прапанаваныя жыхарамі згаданага квартала. Калі ж гэтага не будзе, людзі гатовыя да удзелу ў далейшых акцыях пратэста, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да сваіх праблем. Дарэчы, стыхійны пікет ў гарвыканкаме скончыўся для ўдзельнікаў пакуль без непажаданых наступстваў.

 

     

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international