Магілёўская міліцыя сваёй бяздзейнасцю спрыяе інтэрнэт-паклёпнікам

2014 2014-08-13T12:43:56+0300 2014-08-13T12:43:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На вядомым сваімі матэрыяламі паклёпніцкага і абразлівага зместу ў адносінах да грамадскіх актывістаў Магілёўскай вобласці інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com зноў пачалі з’яўляцца новыя публікацыі.

У прыватнасці, на мінулым тыдні сайт змясціў абразлівы матэрыял у адносінах да вядомага магілёўскага журналіста, паліваючы яго брудам і ўмешваючыся ў прыватнае жыццё гэтага чалавека.

Між тым, на працягу некалькіх месяцаў да канца ліпеня на гэтым сайце не з’яўлялася новых матэрыялаў, ён фактычна прыпыніў сваю працу. Грамадскія актывісты Магілёўшчыны выказваюць меркаванне, што гэта адбылося дзякуючы таму, што дэмакратычны актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч падаў заяву ў міліцыю з патрабаваннем знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў, якія дапусцілі абразы і паклёп на яго адрас, размясціўшы адпаведныя матэрыялы на сайце voskresinfo.com.

З адпаведнымі заявамі аб неабходнасці знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў спадар Каранкевіч дайшоў да ўзроўню Міністэрства ўнутраных спраў, аднак супрацоўнікі міліцыігэтых людзей знайсці не здолелі, распісаўшыся ў сваёй поўнай бездапаможнасці.

Адзінае, што здолелі паведаміць магілёўскія “пінкертоны” Валерыю Каранкевічу, гэта тое, што супрацоўнікі міліцыі не могуць высветліць асоб, якія змяшчалі на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць. Месцам рэгістрацыі ўладальніка гэтага інтэрнэт-рэсурса (ААТ “Тэхналогіі будучыні”, 65082, Україна, г. Адэса, завулак Маякоўскага, 6) з’яўляецца Україна, устанавіць ІП-адрас гэтай асобы ці асоб не ўяўляецца магчымым, бо запыты падраздзяленняў МУС Беларусі застаюцца без адказу, таму яны не могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.

У пазнейшым адказе з міністэрства ўнутраных спраў на скаргу Валерыю Каранкевічу прынеслі выбачэнні за недастаткова прафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і паведамілі, што ў адпаведнасці з п. 1 ч. 1 арт.7.6 КоАП РБ у дадзены час скончыўся двухмесячны тэрмін для вынясенны адміністрацыйнага пакарання, прадугледжанага арт. 9.3 (паклёп) КаАП, па факту распаўсюджання звестак, закранаючых яго гонар і годнасць, што з’яўляецца падставай для спынення адміністрацыйнай вытворчасці па справе.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама А. Петрусевіч таксама праінфармаваў актывіста, што “за дапушчаныя парушэнні нормаў адміністрацыйнага заканадаўства, павярхоўны разгляд вашага звароту часова выконваючы па пасадзе абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Хоцімскага РАУС Курленкоў П. А. прыцягнуты да адказнасці. Першаму намесніку начальніка Хоцімскага РАУС Семачкіну Д. М. строга ўказана на адсутнасць належнага кантролю за працай падначаленых супрацоўнікаў, а таксама апошні папярэджаны, што ў выпадку паўтора падобных фактаў ён будзе прыцягнуты да адказнасці”.

Фактычна дзякуючы непрафесійным і бездапаможным дзеяням магілёўскіх міліцыянераў, асобы, якія размяшчаюць правакацыйныя матэрыялы на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com, пераканаліся ва ўласнай беспакаранасцм і працягнулі сваю паклёпніцкую дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international