Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”

2014 2014-08-07T17:12:25+0300 2014-08-07T17:12:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў журналіст Алесь Буракоў.

-       Сёння ў 9-00 раніцы мяне выклікалі ў Cледчы камітэт, дзе следчы Максім Рубека паведаміў, што з нагоды ўзлома сайта “Свабодны фармат” заведзена крымінальная справа. То бок міліцыя пачала пошук тых, хто яго ўзламаў, - распавядае Алесь.

Журналіст кажа, што следчы апытаў яго і прызнаў пацярпелым у гэтай справе.

-       Следчы сказаў, што для ўзлому сайта выкарыстоўваўся проксі-сервер і ІР-адрасы, якія засвяціліся ў Швецыі і Галандыі. У гэтыя краіны міліцыянты накіравалі свае запыты. Сказалі, што тэарытычна ёсць верагоднасць таго, што можна знайсці тых, хто гэта зрабіў, - працягвае Алесь Буракоў.

Тым часам следчы Рубека з гораччу паведаміў, што адказы на запыты ад шведcкіх і галандскіх калег могуць ісці вельмі доўга, бо палітычная сітуацыя і адносіны паміж краінамі не вельмі спрыяльныя.

Нагадаем, што 14 сакавіка 2014 года быў узламаны магілёўскі незалежны сайт “Свабодны фармат”. З яго цалкам быў выдалены архіў навінаў і вывешаны два артыкулы, якія ганьбілі магілёўскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля ўзлому сайту Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.

Пазля ўзлому сайт “Свабодны фармат” спыніў сваё існаванне. Цяпер група журналістаў рэалізуе новы праект “Малако”, які размешчаны па адрасу http://milkmag.by.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international