Юрый Рубцоў: «Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі»

2014 2014-07-22T15:33:30+0300 2014-07-22T15:33:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minski-haradski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Гомеля, грамадскі актывіст Юрый Рубцоў 22 ліпеня накіраваў скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Нагадаем, ён адбываў пакаранне – 25 сутак арышту, у ЦІП на Акрэсціна, дзе ўвесь час трымаў галадоўку. Нягледзячы на дадзены факт, ЦІП выставіў яму рахунак за харчаванне – 1,65 мільёна рублёў. А перад затрыманнем міліцыя забрала ў яго майку з надпісам «Арыштуй мяне! Падстава? Я супраць Лукашэнкі!». Дадзеную майку міліцыя яму так і не вярнула, а ў суд актывіста прывезлі паўаголеным. Юрый Рубцоў лічыць, што міліцыя, і кіраўніцтва ЦІП дзейнічалі неправамерна, аб чым і напісаў у скарзе ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Суд жа палічыў скаргу «непадведамнай» і адмовіўся разглядаць яе.

З вызначэннем суду Маскоўскага раёна Мінска Юрый Рубцоў не згодны, і лічыць, што яму фактычна адмоўлена ў правасуддзі. У скарзе ў Мінскі гарадскі суд актывіст зазначае, што артыкулам 60 Канстытуцыі замацавана права кожнага грамадзяніна на судовую абарону яго правоў і свабод. Артыкуламі ГПК (Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу) устаноўлена, што адмова ў судовай абароне па матывах адсутнасці, непаўнаты, супярэчлівасці, няяснасці нарматыўнага акта не дапускаецца, і суд абавязаны вырашаць справы на падставе Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёй нарматыўна-прававых актаў.

«Суд адмовіў ва ўзбуджэнні справы са спасылкай на Правілы ўнутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, якія, як паказвае суд, усталёўваюць іншы парадак аспрэчвання дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. Разам з тым, названыя Правілы не прадугледжваюць і не ўсталёўваюць парадак абскарджання дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія ўшчамляюць правы адміністрацыйна арыштаваных асоб. Лічу, што адмова суда ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па прычыне непадведамаснасці маёй скаргі суду не заснаваны на канстытуцыйных нормах аб праве кожнага грамадзяніна на судовую абарону сваіх правоў і свабод, а таксама на нормах артыкулаў ГПК», падкрэсліў у скарзе заяўнік.

Ён просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, перадаўшы справу на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international