viasna on patreon

Брэст: улады забаранілі пікет у месцы, якое самі вызначылі для правядзення масавых акцый

2014 2014-07-11T14:27:57+0300 2014-07-11T14:27:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка падставай для адмовы пікета названы той факт, што ў гэты час у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брэсце будуць адбывацца іншыя мерапрыемствы, якія былі запланаваны раней.

Нагадаем, што заўка на правядзенне пікета супраць росту коштаў на тавары і паслугі была пададзена кіраўніком мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілай Дзенісенка. Акцыю планавалася правесці 17 ліпеня на працягу гадзіны (з 13.00 да 14.00) на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Людміла Дзенісенка здзіўлена такім падыходам гарадскіх уладаў. “Калі ў парку рэгулярна ладзяцца свае мерапрыемствы, якія нібыта замінаюць правядзенню, дык навошта ўвогуле было гарвыканкаму прымаць рашэнне, паводле якога менавіта гэтую пляцоўку прызначылі месцам, дзе павінны адбывацца масавыя акцыі?” – задалася пытаннем кіраўнік брэсцкай суполкі партыі “Справядлівы свет”. Яна не выключае магчымасці абскардзіць забарону пікета у судовых інстанцыях.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства