Маці Ігара Пцічкіна: Чаму больш як за паўгода экспэрты ня вызначылі прычыну сьмерці сына?

2014 2014-07-02T15:58:03+0300 2014-07-02T15:58:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar_pcichkin-partret.jpg

Ігар Пцічкін памёр ад спыненьня сэрца, але прычыны гэтага спыненьня ня выяўленыя. Пра гэта карэспандэнту Свабоды са спасылкай на экспэртызу цела сына паведаміла маці нябожчыка Жана Пцічкіна. 1 ліпеня яна больш за палову дня правяла ў Сьледчым камітэце Беларусі. Жану Пцічкіну як пацярпелую азнаёмілі з матэрыяламі крымінальнай справы аб сьмерці яе сына.

Паводле Жаны Пцічкінай, экспэрты разглядалі тры імаверныя прычыны спыненьня сэрца Ігара Пцічкіна: з-за хваробы, з-за ўзьдзеяньня наркотыкаў і ў выніку атрыманых цялесных пашкоджаньняў. «Але сьлядоў наркотыкаў у целе сына ня выяўлена. Да зьмяшчэньня на „Валадарку“ ён на сардэчную хваробу таксама не цярпеў. Таму ў мяне ўзьнікае пытаньне: навошта было праводзіць такую экспэртызу, якая больш як за паўгода так і не дала пэўнага адказу на пытаньне, ад чаго памёр мой сын?». Адкуль узяліся сьляды зьбіцьця ў Ігара Пцічкіна, экспэртыза ня вызначыла.

Напярэдадні стала вядома, што сьледзтва лічыць Ігара Пцічкіна наркаманам і завяло крымінальную справу, у якой Ігар Пцічкін фігуруе як здабытчык забароненых курыльных сумесяў. Адміністрацыя менскага СІЗА заяўляе, што падчас знаходжаньня ў ізалятары ў Ігара Пцічкіна з-за непрыманьня наркотыкаў разьвілося псыхічнае захворваньне і ахоўнікі мусілі ізаляваць яго ў мэдычнай частцы ды прывязаць да ложка. Вядома, што супрацоўніку мэдычнай часткі СІЗА выставілі абвінавачаньне ў неаказаньні патрэбнай дапамогі, з-за чаго наступіла сьмерць Ігара Пцічкіна.

Сваякі Ігара Пцічкіна выказвалі меркаваньне, што ён памёр ад зьбіцьця ахоўнікамі, і адзначалі сьляды зьбіцьця на целе нябожчыка.

Як паведаміў сьледчы, у справе будзе прызначаная новая экспэртыза з новымі мэдыкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international