Алесь Бяляцкі літоўскім СМІ: Крыўды на адрас Літвы ў мяне няма

2014 2014-06-30T15:55:21+0300 2014-07-01T11:58:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-vilnia-27.06.14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Вільня, 27.06.2014. Фото: DELFI (Š.Mažeikos nuotr.)

У выходныя Алесь Бяляцкі наведаў Вільню для ўдзелу ў сустрэчы беларускіх абаронцаў правоў чалавека. 27 чэрвеня ў яго таксама адбылося некалькі сустрэчаў - у МЗС Літвы, з мэрам Вільні Артурасам Зуокасам і некаторымі дэпутатамі літоўскага Сейма.  

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" кажа, што не адчувае крыўды на адрас Літвы за тое, што прадстаўленая гэтай краінай інфармацыя стала падставай для прыцягнення яго да суду. «Не, ніякіх крыўдаў, злосці ў мяне няма», - сказаў Алесь Бяляцкі на прэс-канферэнцыі, якую даў у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыс Звозскаў ў Вільні. З гэтай заявы ён распачаў сустрэчу з журналістамі, сказаўшы, што адразу хоча адказаць на пытанне, якое абавязкова будзе зададзенае. "Не літоўскія ўлады мяне пасадзілі, мяне ў турму садзілі беларускія ўлады", - цытуе праваабаронцу Baltic News Service.

Перад пачаткам прэс-канферэнцыі нядаўні палітвязень зняў з дзвярэй Беларускага дома правоў чалавека плакат "Свабоду Алесю Бяляцкаму", выказаўшы надзею на тое, што выйдуць на свабоду і астатнія - па палітычных матывах у зняволенні ў Беларусі знаходзяцца сем чалавек.

Cустрэча Алеся Бяляцкага з мэрам Вільні Артурасам Зуокасам у Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні. 27 чэрвеня 2014  

Прадстаўнікам СМІ праваабаронца заявіў, што яго вызваленне пакуль занадта рана расцэньваць як пачатак станоўчых зменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паводле яго слоў, Захаду не варта спяшацца з высновамі. "Пакуль ёсць палітвязні, ніякіх сур'ёзных перамоваў аб паляпшэнні адносінаў адбывацца не можа", - акцэнтаваў Бяляцкі. Таксама ён адзначыў, што з сям'ёй застанецца жыць у Беларусі, паколькі не бачыць прычынаў пакідаць краіну. На пытанне аб тым, ці адчувае ён сябе ў бяспецы ў сваёй краіне, праваабаронца адказаў, што гэта філасофскае пытанне.

Пасля прэс-канферэнцыі Алесь Бяляцкі даў інтэрв'ю Delfi.lt, у якім адзначыў, што Літве трэба памятаць, што ў асобе Беларусі яна мае справу не з нармальнай дэмакратычнай дзяржавай ЕС, а з таталітарнай дзяржавай, і нармальныя дэмакратычныя працэдуры, якія магчымыя ў Літве і іншых краінах ЕС, не падыходзяць да сітуацыі ў Беларусі. Інакш адбываюцца такія неспадзяванкі і непаразуменні, як са мной, - сказаў праваабаронца. Паводле яго слоў, і палітыкі, і бізнесмены павінны разумець, што маюць справу з зонай асаблівай рызыкі. Алесь Бяляцкі мяркуе, што яго вызваленне звязана з жорсткай пазіцыяй ЕС па пытанні вызвалення палітвязняў.

ФОТА: DELFI (Š.Mažeikos nuotr.)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international