Баранавічы: бацька Мікалая Статкевіча не верыць у датэрміновае вызваленне сына

2014 2014-06-23T13:46:11+0300 2014-06-23T13:46:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkev-backa-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый горада 22 чэрвеня наведалі Статкевіча-старэйшага. Тэма вайны, якую перажыў Віктар Паўлавіч, заўсёды займала і займае па сёняшні дзень вялікае месца ў яго асабістым жыцці. У такі дзень заўсёды ёсць аб чым пагаварыць і ўспомніць жахлівыя старонкі ваеннага жыцця.

Але найперш, безумоўна, гаварылі пра вызваленне Алеся Бяляцкага і магчымыя варыянты датэрміновага вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які адбывае 6-гадовае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4. Віктар Паўлавіч шчыра парадаваўся вызваленню Алеся Бяляцкага, але ён не верыць у датэрміновае вызваленне сына Мікалая.

– Мы імкнуліся падтрымаць Віктара Паўлавіча маральна і абнадзеіць, што сёння-заўтра могуць выйсці на волю іншыя палітвязні, у тым ліку і Мікалай Статкевіч, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Усе пагадзіліся, што надзея не памірае, пакуль мы – жывыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international