Міліцыя не знайшла складу правапарушэння ці злачынства ў дзеяннях асоб, якія напалі на дом Кастуся Жукоўскага

2014 2014-06-08T07:55:47+0300 2014-06-08T07:55:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

Міліцыя не ўгледзела складу правапарушэння ці злачынства ў дзеяннях асоб, якія 4 траўня напалі на прыватны дом актывіста гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастуся Жукоўскага. Трое мужчын, візуальна нецвярозых, заўважылі на доме актывіста украінскі сцяг. Яны пачалі брудна лаяцца, грукаць у брамку, якую ўрэшце зламалі, калі ж выйшаў гаспадар дома – пачалі яго абражаць і пагражалі забойствам. Кастусь Жукоўскі спрабаваў з імі размаўляць, каб супакоіць – бо дома былі жонка і дачка, якія спалохаліся, але тыя толькі раз'юшыліся і брудна лаяліся, узгадваючы «Бандэру, фашыстаў», і называлі украінскі сцяг «анучай». Пры гэтым мужчыны кідаліся ў бойку.

Актывіст выклікаў міліцыю. Нападнікаў затрымалі і завезлі ў РАУС. Кастусь Жукоўскі напісаў заяву ў міліцыю, у якой прасіў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дадзеных асоб за распальванне міжнацыянальнай варожасці, пагрозы забойствам, пашкоджанне маёмасці.

Разам з тым, з Цэнтральнага РАУС прыйшоў адказ, што ў дзеяннях нападнікаў няма складу адміністрацыйнага правапарушэння, і адміністрацыйная справа спынена. З Белдзяржстраху, куды накіраваў заяву Кастусь Жукоўскі аб спагнанні матэрыяльнай шкоды за пашкоджаную маёмасць, таксама прыйшоў адказ, што калі няма складу адміністрацыйнага правапарушэння – то не варта і чакаць кампенсацыі, хоць маёмасць і застрахаваная.

«Ёсць людзі, якія думаюць інакш, ці дзейнічаюць інакш – у нашай краіне такія людзі па-за законам. І іх можна біць, забіваць, садзіць на суткі ці ў турму – закон на іх не распаўсюджваецца, яны па-за законам. У дадзеным выпадку я прасіў прыцягнуць нападнікаў да крымінальнай адказнасці, але іх не прыцягнулі нават да адміністрацыйнай, хоць яны і пагражалі мяне забіць, зламалі брамку, брудна лаяліся нават у прысутнасці міліцыі, якая прыехала на месца здарэння», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

На дзеянні міліцыі, а дакладней – бяздзеянне, ён накіраваў скаргу ў пракуратуру.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international