Мікалая Дземідзенку пасля ЦІПу ноч пратрымалі ў РУУСе

2014 2014-05-26T12:20:05+0300 2014-05-26T12:20:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola-dzemidzenka.jpg
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Актывіста «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенку пасля сканчэння тэрміну адміністратыўнага арышту ўсю ноч міліцыянты пратрымалі ў РУУСе Фрунзенскага раёна Менска, бо “чэмпіянат яшчэ не скончыўся”.

Пра гэта Мікалай Дземідзенка паведаміў сайту charter97.org.

«Учора, за тры гадзіны да таго, як мяне павінны былі вызваліць з турмы на вуліцы Акрэсціна, за мной прыехалі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС горада Менска і забралі туды. Там мне патлумачылі, маўляў, ты ж разумееш, што чэмпіянат яшчэ не скончыўся. На мяне склалі пратакол па артыкуле 17.1 КоАП, але паабяцалі адпусціць раніцай. Я не паверыў, але так і здарылася», - сказаў ён.

Актывіст адзначыў, што яго ўсю ноч пратрымалі ў «стакане».

«Умовы там дрэнныя: кафляная падлога, вузенькая лавачка, на якую немагчыма прылегчы, і спаць прыходзіцца на падлозе. Наогул, рэпрэсіі перад і падчас чэмпіянату былі досыць шырокімі, а «зачысткі» ў Менску былі не меншыя, чым на Алімпіядзе 1980 года ў Маскве», - перакананы маладафронтавец.

Нагадаем, на працягу апошняга месяца супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманы некалькі дзесяткаў актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international