Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому

2014 2014-05-11T16:26:34+0300 2014-05-11T16:26:34+0300 be

Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Літвы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.

Памежнікі спынілі двух нарвэжцаў пры перасячэньні мяжы і пасадзілі на цягнік, які ідзе назад у Вільню, заявіўшы, што яны ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь.

7 траўня, кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі «Остгрупэн» Марцін Угла быў затрыманы па прыбыцьці ў аэрапорце Менску і яму таксама паведамілі, што яго імя ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь.  Угла быў дэпартаваны на наступны дзень.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international