Наваполацкі аддзел унутраных справаў праводзіць праверку "Свабоднага рэгіёну"

2014 2014-04-25T09:42:37+0300 2014-04-25T09:42:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/drazdou-vadzim-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Драздоў

Вадзім Драздоў

"Свабодны рэгіён" – гэта нефармальная суполка, якая мае аргкамітэт па стварэнні паўнавартаснага грамадскага аб'яднання. Аднадумцы стварылі інтэрнэт-старонку http://freeregion.info. Некаторыя з размешчаных там матэрыялаў і прыцягнулі ўвагу міліцыі, тлумачыць заснавальнік сайта Вадзім Драздоў.

Спадар Драздоў ужо некалькі гадоў жыве ў Швейцарыі, аднак кажа, што супрацоўнікі міліцыі пільна цікавяцца ягонай асобай:

"Я ведаю, што мяне шукала міліцыя – пра гэта паведамілі жыхары суседняй кватэры, якая знаходзіцца побач з той, дзе раней жыў я. Усведамляючы, што цікаўнасць з боку міліцыі проста так не ўзнікае, я папрасіў сваякоў ад майго імя звярнуцца да адваката. Такім чынам і ўдалося высветліць, што ў дачыненні да мяне праводзіцца праверка".

Паводле Вадзіма Драздова, які спасылаецца на словы адваката, праверка вядзецца ад пачатку красавіка. У прыватнасці, супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу на тое, што на сайце freeregion.info, заснавальнікам якога з'яўляецца Вадзім Драздоў, з'яўляюцца артыкулы крытычнага зместу.

" Людзі дасылаюць нам для публікацыі сапраўдныя дакументы, таксама ў нас ёсць некалькі блогаў, дзе пішуць вядомыя ў рэгіёне асобы, у прыватнасці "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў, якога летась прымусова накіравалі ў "псіхушку" пасля шэрагу крытычных выступаў… У беларускім крымінальным кодэксе ёсць артыкул 369-1 "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", і праверка, наколькі мне вядома, якраз і праводзіцца з мэтай высветліць, ці не падпадае змест некаторых крытычных тэкстаў з нашага сайта пад гэты артыкул," – гаворыць спадар Драздоў.

Апрача гэтага, супрацоўнікі Наваполацкага ГАУС праводзяць праверку і ў рэчышчы крымінальнага артыкула 193-1, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У прыватнасці, кажа заснавальнік сайта, гаворка вядзецца пра артыкул наконт акцыі да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі, якую хацелі правесці сябры аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб'яднання "Свабодны рэгіён", і якая была забаронена мясцовымі ўладамі. А таксама пра запрашэнне да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых людзей, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў якасці аўтараў тэкстаў для сайта або валанцёраў розных кампаній праваабарончага накірунку.

Вынікі праверкі пакуль невядомыя. Калі супрацоўнікі міліцыі вырашаць, што ў дзейнасці Вадзіма Драздова ёсць склад злачынства, і з улікам таго, што актывіст -- грамадзянін Рэспублікі Беларусь, супраць яго можа быць ініцыявана крымінальная справа паводле беларускага заканадаўства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international