У адносінах віцебскай журналісткі вядзецца адміністрацыйная справа

2014 2014-04-18T17:56:49+0300 2014-04-18T17:56:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciapanava-alena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Сцяпанава

Алена Сцяпанава

Пра тое, што яе вінавацяць у супрацоўніцтве без акрэдытацыі з замежным СМІ, незалежный журналістцы Алене Сцяпанавай паведамілі падчас гутаркі ў Кастрычніцкім РАУС Віцебску.

Позву выпісаў старшы інспектар Аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса. Ён жа і паведаміў, што ініцыяваў адміністрацыйную справу за парушэнне заканадаўства аб СМІ, распавяла Алена Сцяпанава:

“Мяне выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС, каб узяць тлумачэнні наконт матэрыяла “Віцебскія школьнікі адмаўляюцца вучыць гімн”, які 28 студзеня гэтага года з’явіўся на інтэрнэт сайце Радыё Свабода. Сяргей Вяракса пытаўся, ці знаёмыя мне людзі, якія фігуруюць у гэтым тэксце, і ці маю я дачыненне да таго, што гэты артыкул з’явіўся ў інтэрнэце. Таксама супрацоўнік міліцыі распытваў, што мне вядома пра “сітуацыю з гімнам” – меўся на ўвазе гімн Віцебску, які мясцовая грамадскасць успрыняла неадназначна. Шмат хто лічыць, што вершаваны тэкст дужа недасканалы, і што такі слабы ў паэтычным сэнсе твор не варта было зацвярджаць у якасці гімна горада. Тым не менш, ён быў зацверджаны гарадскімі ўладамі насуперак усім грамадскім пратэстам, і гэта выклікала новую хвалю абурэння. Пра гэта таксма згадваецца ў матэрыяле, які супрацоўнік міліцыі раздрукаваў і паказаў мне падчас нашай сустрэчы”.

Старшы інспектар Аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса паведаміў журналістцы, што праінфармуе яе пра далейшае развіцце наяўнай адміністрацыйнай справы. Спроба распачаць такую адміністрацыйную справу супраць Алены Сцяпанавай ужо не першая. Улетку мінулага года той самы С.Вяракса нават перадаў сабраныя матэрыялы ў Кастрычніцкі райсуд, аднак суддзя Іна Грабоўская адмовіла ў разглядзе справы – вярнула дакументы на дапрацоўку ў міліцыю, бо не ўбачыла ў іх пераканаўчых сведчанняў вінаватасці журналісткі.

Цяпер, на думку Алены Сцяпанавай, справа не столькі ў ёй асабіста, колькі ў з’яўленні крытычных водгукаў адносна гарадскога гімну. Верагодна, усе матэрыялы, прысвечаныя гэтай тэме, адсочваюцца адпаведнымі органамі. Бо ў свой час ставілася пад сумнеў сама неабходнасць ствараць гімн Віцебску: абвешчаны конкурс два разы працягвалі, бо прадстаўленыя творы не адпавядалі ўсім заяўленым умовам. І ўрэшце атрымалася не грамадскае абмеркаванне твораў-пераможцаў, якое вырашыла лёс гімну, а традыцыйнае зацвярджэнне “зверху” – насуперак вынікам галасавання, якое праводзілася на сайце віцебскага гарвыканкаму, і дзе супраць гімну на словы старшыні абласнога аддзялення СПБ Тамары Красновай-Гусачэнкі выказалася пераважная большасць – 73,71% удзельнікаў, у якасці гімну зацвердзілі менавіта гэты твор.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international