У Магілёве незалежнага журналіста хацелі ўзяць пад кантроль

2014 2014-04-15T14:21:35+0300 2014-04-15T14:21:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrol3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ваенкамаце Яўгену Глушкову прапанавалі падпісаць заяву, якая дазваляе спецслужбам праводзіць паверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да яго ў любы час.

Паверачныя мерапрыемствы заключаюцца ў абмежаванні права на недатыкальнасць асабістага жыцця, праслухоўванні тэлефонаў, а таксама сачэнне.

“У ваенкамаце мне патлумачылі, што падчас імаверных ваенных дзеянняў мне будзе прадастаўляцца допуск да сакрэтаў і таму, каб атрымаць гэты допуск, я мушу падпісаць адпаведную заяву. Раней я служыў у памежных войсках, і служба была звязаная з пэўнага рода сакрэтамі", - кажа Глушкоў.

Журналіст адзначае, што такую заяву ён падпісаць адмовіўся. 

“У іншай анкеце прапанавалася адказаць на пытанні – ці ёсць у мяне знаёмыя ці родныя за мяжой? Як часта я выязджаю за мяжу і ці ёсць у мяне на гэта адпаведны дазвол. Я правакацыйна запытаў, ці можна лічыць, што Расія – гэта не замежжа, на што адказаў шакуючы адказ – Расія замежжам не лічыцца. Прыйшлося ваеннага пераконваць, што мы жывем у незалежнай краіне, а не ў СССР”, - кажа Яўген Глушкоў.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што ў незалежнага журналіста хацелі пад выглядам ваенкаматаўскай анкеты атрымаць дазвол на праслухоўку і сачэнне за ім.

“Калі б Яўген гэта падпісаў, то ў спецслужбаў у дачыненні да яго былі бы развязаныя рукі, і ў любы момант яго маглі свабодна праслухаць ці прасачыць за ім”, - кажа праваабаронца.

Барыс Бухель таксама адзначае, што фармуляр анкеты яўна застаўся з часоў СССР, і некаторыя пытанні ўжо зусім не актуальны, бо абмяжоўваць свабоду грамадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international