Магілёўская міліцыя спыніла адміністрацыйную справу па факту збіцця кандыдата ў дэпутаты

2014 2014-04-07T07:41:14+0300 2014-04-07T07:42:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Справа спынена ў сувязі з тым, што адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння. Такі адказ атрымаў ад міліцыі экс-кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны Савет Аляксей Паўлоўскі.

З гэтай нагоды актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці збіраецца пісаць скаргі ў пракуратуру і міліцыю.

Нагадаем, што ў сярэдзіне сакавіка падчас раздачы сваіх агітацыйных матэрыялаў у пад’ездзе доме №122 па вуліцы Грышына на Аляксея Паўлоўскага напалі двое невядомых. Адзін з нападаючых некалькі разоў ударыў Паўлоўскага рукой у твар, пасля чаго пачаў заламваць яму руку.

Пасля сутычкі актывіст прафсаюзу выклікаў міліцыю,па прыезде якой на нападнікаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы аб правапарушэнні. Судмедэкспертыза засведчыла сінякі на правай руцэ ў Аляксея Паўлоўскага.

Прычына нападу на Паўлоўскага з боку невядомы з іх словаў заключалася ў тым, што аднаму з нападнікаў не спадабаліся ўлёткі дэмакратычнага кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international