Георгія Станкевіча аштрафавалі на 50 базавых велічынь паводле "ананімкі"

2014 2014-04-03T21:51:21+0300 2014-04-03T21:51:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stankevich-georg-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Станкевіч

Рыгор Станкевіч

Цікава, што ў "ананімцы" не было ні слова пра "самвыдатаўскую" газету "Крывінка”, якую настаўнік, паэт і бард з Бешанковіцкага раёну выдае ўжо восьмы год. Але мясцовай міліцыі было дадзена даручэнне "разабрацца", і яна разабралася – абвінаваціла рэдактара і выдаўца ў парушэнні заканадаўства аб СМІ.

Пра "ананімку", напісаную нібыта "аднавяскоўцамі" Станкевіча, яму стала вядома з матэрыялаў адміністрацыйнай справы, якая 2 красавіка разглядалася ў бешанковіцкім райсудзе. Суддзя Наталля Рэут не задаволіла хадайніцтва пра перакладчыка для Георгія Станкевіча, які ўжо 18 гадоў прынцыпова карыстаецца выключна беларускай мовай. І катэгарычна адмовілася перанесці працэс, каб на яго змог трапіць адвакат з Мінску, абазнаны ў заканадаўстве аб СМІ. А потым выдаліла з залы і самога Георгія Станкевіча – нібыта за парушэнне правапарадку.

3 красавіка ён атрымаў пастанову пра штраф памерам 50 базавых велічынь. Дарэчы, тамсама напісана, што Георгій Станкевіч пакінуў залу сам, а не па распараджэнні суддзі – хаця сведак інцыдэнта было дастаткова – і сябры па ГА БАЖ, і нават дзяжурны міліцыянт, які прыбег на крыкі суддзі.

Для выдаўца "Крывінкі" перастала быць сакрэтам, чаму суддзя настойвала на тым, каб скончыць працэс найхутчэй: у матэрыялах справы ён убачыў распараджэнне разабрацца з ананімным допісам ягоных "аднасяльчанаў" да 13 сакавіка. А вось сам допіс выклікаў у яго шмат пытнняў:

"Мала таго, што гэта "ананімка", дык яшчэ і вельмі дзіўная з выгляду: яна адрасавана ў Адміністрацыю прэзідэнта, але там намалявана нейкая кветачка, напісана, што мяне трэба "спыніць", і штэ гэта будзе падарунак мне ад Дзеда Мароза… Лухта поўная! Не паверу, каб бабулі з маёй вескі нешта такое напісалі і даслалі ў сур'ёзную ўстанову. Але ж там "адрэагавалі": даслалі ў Віцебскі аблвыканкам, у абласную ўправу міліцыі, адтуль – ужо ў наш райаддзел… І вось міліцыя мяне вырашыла "спыніць" – чамусьці пакараць менавіта за газету, хаця ў "ананімцы" яна і не згадвалася".

Супрацоўнікам мілцыі давялося пачакаць, пакуль выйдзе чарговы нумар выдання – а "Крывінка" выдаецца нерэгулярна, у залежнасці ад матэрыяльных магчымасцяў Георгія Станкевіча. І толькі 22 сакавіка міліцыянты змаглі адсачыць факт распаўсюду новага нумара на бешанковіцкім кірмашы. Тут жа быў складзены пратакол, што газету рабілі "ва неўстаноўленым месцы ў неўстаноўлены час", але распаўсюдзілі з парушэннямі заканадаўства аб СМІ, і што вінаваты ў гэтым Георгій Станкевіч.

"Я разумею, што ўладам "Крывінка" не падабаецца, бо ў ёй я уздымаю вострыя мясцовыя праблемы. Менавіта ў гэтым мяне трэба "спыніць", як напісана ў той ананімцы. Але я не спынюся, хай не спадзяюцца! І рашэнне райсуду буду аспрэчваць. Тым больш, што падчас працэсу было дапушчана мноства парушэнняў, на якія своечасова не адрэагаваў ні старшыня суду, ні пракурор", -- гаворыць выдавец і заснавальнік "Крывінкі".

Для вядомага барда, паэта, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, настаўніка Георгія Станкевіча гэта ўжо трэцяе спагнанне па падобным абвінавачанні. Прэтэнзіі, як ён сам заўважыў, пачынаюцца падчас нейкіх значных грамадскіх падзеяў. Так, першую адміністрацыйную справу супраць яго і "Крывінкі" распачалі ў 2010 годзе. Тады якраз ішла выбарчая кампанія, і спадар Станкевіч балатаваўся ў дэпутаты райсавету. Скончылася справа судом і штрафам памерам 20 базавых велічынь.

Наступны штраф у 2012 г. быў ужо ў два разы большы – 40 базавых велічынь. Сёлета Г. Станкевіч таксама браў удзел у выбарчай кампаніі, балатаваўся ў раённы і абласны саветы. Дарэчы, ягоная скарга наконт абвінавачання ў 2010 годзе чакае разгляду ў КПЧ ААН, і Георгі Станкевіч спадзяецца, што чарга да яе дойдзе ўжо неўзабаве.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international