Сацыяльная сетка Вконтакте забараніла дадатак да Дня Волі

2014 2014-03-06T08:49:57+0300 2014-03-06T08:49:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/screen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расійская сацыяльная сетка ўбачыла ў беларускім нацыянальным гербе сімвалы экстрэмізму

Папулярная сацыяльная сетка Вконтакте заблакавала дадатак, распрацаванае беларускім патрыётам Канстанцінам Новікавым (http://vk.com/novikaw) адмыслова да Дня Волі. Мэтай дадзенай інтэрнэт-праграмы стаяла «сабраць» Вконтакте не менш 10.000 беларусаў для святкавання Дня Волі 25 сакавіка, а гэтак жа аператыўна інфармаваць патэнцыйных удзельнікаў аб усіх падзеях, звязаных са святочнай датай па ўсёй краіне.

Пасля распрацоўкі праграмы, яна была адпраўлена на мадэрацыю адміністрацыі сацыяльнай сеткі, для таго, каб уключыць яе ў агульны каталог прыкладанняў. Аднак распрацоўшчык атрымаў нечаканы адказ: «Вам адмоўлена ў размяшчэнні Прыкладання ў сувязі з парушэннем заканадаўства КаАП РФ арт. 20.3. (Прапаганда і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі альбо публічнае дэманстраванне атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый)». У чым экстрэмізм (альбо нацызм?) мадэратары адказваць не сталі, спаслаўшыся на свае ж правілы. Поўны скрын адказу мадэратара прыкладаецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international