У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі перададзена больш за шэсць тысяч подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта БелаПАН паведаміла выканаўчы дырэктар рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК), старшыня камісіі па правах навучэнцаў БХК Таццяна Гацура.

Паводле яе слоў, подпісы накіроўваліся як спікеру Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Канаплёву, так і дэпутатам персанальна. «Канаплёву мы пакінулі больш за 4.000 подпісаў. Памочніку дэпутата Генадзя Давыдзькі мы перадалі 440 зваротаў непасрэдна да яго, памочніку Галіны Палянскай — 250 подпісаў. Свае порцыі подпісаў атрымалі Уладзімір Шокаў, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навуковатэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч і іншыя дэпутаты», — сказала Т.Гацура.

Яна адзначыла, што памочнікі дэпутатаў скептычна паставіліся да студэнцкай ініцыятывы. «Яны казалі нам, што практычна ўсе дэпутаты супраць гэтага законапраекта, але правы парламента ў прыняцці або адхіленні законапраектаў моцна ўрэзаны. А нашы подпісы ставяць дэпутатаў у вельмі складаную сітуацыю — бо гэта ўсётакі калектыўныя звароты грамадзян», — сказала Т.Гацура.

Паводле як слоў, працэс перадачы подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот у Палату прадстаўнікоў будзе прадоўжаны сёння і заўтра.

Нагадаем, 23 мая Палата прадстаўнікоў павінна разгледзець у двух чытаннях праект закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», згодна з якім навучэнцы і студэнты пазбаўляюцца 50працэнтнай скідкі на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, а таксама 50працэнтнай скідкі на праезд у чыгуначным транспарце падчас сесій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international