БХК звярнуўся ў ЦВК з просьбай змяніць парадак доступу назіральнікаў на ўчасткі

2014 2014-01-30T08:49:00+0300 2014-02-03T13:55:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зараз рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі могуць накіроўваць назіральнікаў толькі на пасяджанні ЦВК, але не на ўчасткі для галасавання або на паседжанні акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія з'яўляюцца адным з ключавых механізмаў у арганізацыі выбараў.

Згодна снежаньскай пастановы ЦВК назіральнікаў накіроўваюць у наступным парадку:

- палітычныя партыі, іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні - на пасяджанні Цэнтральнай камісіі ;

- абласныя арганізацыйныя структуры палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў - на пасяджанні абласных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, на ўчасткі для галасавання, размешчаныя на тэрыторыі вобласці;

- раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання) арганізацыйныя структуры палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў - на пасяджаннi адпаведных раённых, гарадскіх, пасялковых, сельскіх тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, на ўчасткі для галасавання, размешчаныя адпаведна на тэрыторыі раёна, горада;
- і гэтак далей...

Г.зн. пры адсутнасці створаных і зарэгістраваных на месцах арганізацыйных структур, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі пазбаўленыя магчымасці арганізаваць назіранне за выбарамі па ўсёй краіне. Але калі для партый наяўнасць арганізацыйных структур з'яўляецца абавязковай, то ў грамадскіх аб'яднанняў - гэта права.

Варта мець на ўвазе, што раней ЦВК дазваляў палітычным партыям і рэспубліканскім грамадскім аб'яднанням накіроўваць назіральнікаў на ўчасткі для галасавання па ўсёй краіне, аднак на гэты раз ён змяніў падыход, пры гэтым незразумелыя матывы такога рашэння.

Праваабаронцы просяць унесці змены ў пастанову Цэнтральнай камісіі і выкарыстоўваць фармулёўку «палітычныя партыі, іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні - [могуць накіроўваць назіральнікаў] на паседжанні ўсіх выбарчых камісій і на ўчасткі для галасавання».

Беларускі Хельсінкскі Камітэт таксама просіць запрасіць прадстаўніка арганізацыі для ўдзелу ў пасяджанні Цэнтральнай камісіі пры разглядзе дадзенага звароту, паведаміць пра дату і час яго разгляду.

Праваабаронцы нагадваюць, што і журналісты могуць прысутнічаць на такім пасяджэнні. Для дадатковай інфармацыі - напішыце на office@belhelcom.org.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international