Рэчыца: зарэгістраваны 76 ініцыятыўных груп па збору подпісаў, 39 з іх – ад кампаніі «Народны рэферэндум»

2014 2014-01-17T22:17:03+0300 2014-01-17T22:17:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-referendum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Валер Пуціцкі 17 студзеня прысутнічаў на паседжанні Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі, на якім прайшла рэгістрацыя ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Па словах назіральнікаў, агулам былі зарэгістраваны 76 ініцыятыўных груп, 39 з якіх – за вылучэнцаў ад апазіцыі (кампаніі «Народны рэферэндум», у склад якой увайшлі грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ і Рух «За свабоду!»). Патэнцыйныя кандыдаты прэтэндуюць на 40 месцаў «народных выбраннікаў» у Рэчыцкім раённым Савеце дэпутатаў.

Таксама ад кампаніі «Народны рэферэндум» па Рэчыцы вылучаюцца шляхам збору подпісаў ў абласны Савет дэпутатаў тры чалавекі.

76 патэнцыйных кандыдатаў – не канчатковая лічба, так як яшчэ адбудзецца вылучэнне ад працоўных калектываў і палітычных партый.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international