Экс-мэр Гомеля Піліпец на судзе абверг усе абвінавачванні

2013 2013-12-12T15:15:28+0300 2013-12-12T15:15:28+0300 be

На пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда 11 снежня былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец заявіў, што не лічыць сябе вінаватым і ўсе яго дзеянні былі законнымі.

4 лістапада Магілёўскі аблсуд пачаў разгляд крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. Паводле звестак Следчага камітэта, абвінавачваныя ў верасні—кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі 27 кватэр у шматкватэрных жылых дамах, прынятых у эксплуатацыю ў студзені—красавіку 2011 года. Частка жылых памяшканняў была аформлена на падстаўных асоб.

11 снежня суд закончыў апытанне сведак і перайшоў да допыту абвінавачваных, сярод якіх акрамя Піліпца былы дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпец і Нізкоўская ўтрымліваюцца пад вартай у Магілёўскім СІЗА. Усе яны абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і ў саўдзеле ў злачынстве. 

«Прызнаць віну там, дзе яе няма, абсурдна», — заявіў сёння Піліпец, адказваючы на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы Дзяніса Кічыгіна.

Як сцвярджае абвінавачваны, прададзенае грамадзянам жыллё нельга было рэалізаваць іншым спосабам, акрамя як адчужэннем ва УКБ і наступным продажам, і «дзеянні тых, хто займаўся адчужэннем і заключэннем дагавораў, не былі супрацьпраўнымі».

«Калі б яго можна было рэалізаваць іншым спосабам, то яго б прадалі, пасля таго як адабралі ў тых, у каго палічылі незаконна набытым», — сказаў Піліпец.

«На думку следства, танна прадалі, але далейшымі дзеяннямі з падачы следства, пракуратуры і суда па вяртанні кватэр і грошай тым, хто іх купіў, гэта наўмыснае дзеянне па нанясенні ўрону прадпрыемству», — заявіў падсудны.

Ён расказаў, што УКБ цяпер выкупіла гэтыя кватэры. «Людзі, якія заплацілі, набываючы гэтае жыллё, аддалі гэтае жыллё УКБ. Грошы УКБ уласныя вярнула гэтым людзям. Уласных у яго не хапіла і яно ўзяла крэдыты пад высокую працэнтную стаўку, і сёння нясе не толькі камунальныя затраты, але і вар'яцкія затраты па абслугоўванні крэдыту», — сцвярджае былы гораданачальнік. Піліпец падкрэсліў, што з-за такіх дзеянняў балансатрымальнік жылля — УКБ — нясе велізарныя расходы і ператварыўся ў прадпрыемства на стадыі банкруцтва. 

Пракурор Дзяніс Кічыгін спытаў Піліпца, ці аказваўся на яго націск падчас следства.

«Наконт гэтага я не буду гаварыць, таму што гісторыя ўсё расставіць на свае месцы. Націск… Калі б прэсы не было, я б сказаў пра іншых, як аказваўся націск. Гэта проста тое, аб чым трэба змаўчаць», — заявіў былы кіраўнік Гомеля.

«Калі б я не ведаў падаплёкі ўсяго гэтага, і ў больш вузкім коле я б вам расказаў іншае, але ведаеце, калі… Усё нармальна, ніякага націску ні на каго не было», — сказаў ён.

У сераду быў пачаты допыт другога абвінавачванага Ігара Адарчанкі. Наступнае пасяджэнне суда намечана на 12 снежня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international