У Магілёве міліцыя перашкодзіла ў распаўсюдзе бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”

2013 2013-10-04T10:16:24+0300 2013-10-04T10:16:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/serdzukou_ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сердзюкоў Алесь

Сердзюкоў Алесь

Сёння, 4 кастрычніка, з тэрыторыі рынка аўтазапчастак, які знаходзіцца на Гомельскай шашы, быў прымусова выведзены актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алесь Сердзюкоў, які раздаваў там партыйны бюлетэнь.

Актывісту атрымалася раздаць каля 50 бюлетэняў, пасля чаго да яго падыйшло трое міліцыянтаў і пачалі разбірацца ў тым, што за прадукцыю раздае актывіст.

“Міліцыянты ўзялі сабе асобнік выдання, чамусці сказалі, што ў бюлетэні няма выходных звестак, хоць яны маюцца і каб я ішоў прэч з аўтарынка. Акрамя таго яны перапісалі  пашпартныя дадзеныя. Сказалі, што калі я  зноўку з'яўлюся на аўтарынку, то мяне арыштуюць, а наклад бюлетэняў канфіскуюць”, - гаворыць Алесь Сердзюкоў.

Актывіст кажа, што здолеў перапісаць прозвішча галоўнага міліцыянта, які вёў з ім перамовы – гэта Уладзімір Данцоў. Сердзюкоў адзначае, што міліцыянты сталі непраходным мурам каля ўваходу на рынак і стаялі да таго часу, пакуль ён адтуль не сышоў.

Варта адзначыць, што нумар бюлетэню “Сацыял-дэмакрат” быў прысвечаны кампанія, якую распачалі магілёўскія сацыял-дэмакраты “За зніжэнне растаможкі аўтамабіляў, увазімых у Беларусь з Еўропы і ЗША”. Усе публікацыі бюлетэня былі прысвечаны праблеме высокіх коштаў растаможкі былых у выкарыстанні аўтамабіляў з Еўропы і ЗША і недаступнасці іх для сярэднестатыстычнага беларуса.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international